22 ноября 2024, пятница12:47

Общество

Дзіцячы пленэр па ганчарству рыхтуецца да працы

29 июня 2018, 16:39

Другі раённы дзіцячы пленэр па ганчарству пройдзе ў Гарадной падчас VІ Міжнароднага пленэра ганчароў.

Ідэя правесці дзіцячы пленэр па ганчарству ўзнікла ў супрацоўнікаў Столінскага раённага краязнаўчага музея. Ініцыятыву падтрымалі ў аддзеле па адукацыі і адддзеле культуры райвыканкама, у Столінскім благачынні. Асноўная мэта пленэра – прыцягненне ўвагі падрастаючага пакалення да традыцый і побыту палешукоў.

Першы такі пленэр адбыўся ў 2016 годзе і выклікаў асаблівую цікавасць у дзяцей (як сярод удзельнікаў, так і сярод гасцей). У гэты раз прыкладна 12 хлопчыкаў ва ўзросце ад 10 да 14 гадоў з розных населеных пунктаў Століншчыны прымуць удзел у пленэры. Як адзначае дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, арганізатары дзіцячага пленэра імкнуцца, каб такім чынам пазнаёміць дзяцей з рамяством, якім здаўна займаліся на Палессі, у прыватнасці, у Гарадной.

– Мы хочам, каб дзеткі не толькі ўмелі рабіць самыя простыя гліняныя рэчы, але і ведалі гісторыю ганчарства, захоўвалі нашу культуру, – гаворыць Святлана Вярэніч.

На працягу пленэра з яго маленькімі ўдзельнікамі правядуць тэарэтычныя і практычныя заняткі па нарыхтоўцы гліны, па вырабу гліняных рэчаў, адбудзіцца экскурсія на радовішча і многае іншае.

Гліняныя вырабы, якія зробяць удзельнікі дзіцячага пленэра па ганчарству, будуць прадстаўлены на выставе-продажы ў нядзелю, 29 ліпеня, падчас Гараднянскага кірмаша.

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года.  Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый ганчарства. Па спасылках можна ўбачыць моманты пленэраў ганчароў у  Гарадной у 2016 годзе, у 2014 годзе.


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)