22 ноября 2024, пятница12:41

Культура

Гараднянскі кірмаш. Да сустрэчы праз два гады

1 августа 2016, 12:11

V Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна сышоў у гісторыю.

Успаміны ад мерапрыемства захаваюцца ў памяці яго ўдзельнікаў на доўгія гады.

У межах Міжнароднага пленэра ганчароў у Гарадной адбыўся традыцыйны Гараднянскі кірмаш, на якім майстры прадставілі калекцыі сваіх  работ.

Жадаючыя маглі наведаць Цэнтр ганчарства, дзе размешчаны працы ўдзельнікаў мінулых пленэраў, а таксама работы мясцовых ганчароў.

Марыя і Таццяна Каленкіны з Расіі

СПРАВКА “МП”

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

Марыя і Таццяна Каленкіны ў Гарадную прыехалі з расійскага Арла. У гарадной маці і дачка ўпершыню:

– Впервые здесь. О пленере узнали во время фестиваля в Скопине, на котором были представители из Бреста. Они рассказали нам о таком местечке и пригласили сюда на пленер. Всё здесь запомнилось. Важно, что гончарство здесь продолжается, что живёт. Дома будем всем рассказывать, что, оказывается, в Беларуси есть такие места, где продолжает развитие гончарный промысел, что до сих пор люди здесь занимаются гончарством. А глина здесь какая! Сама она чего только стоит! У нас лёгкоплавная, а здесь тугоплавная. Работать  с такой глиной одно удовольствие. Понравились ваши Ольманские болота, агроусадьбы. В восторге от всего увиденного на Брестчине.

Народны аматарскі фальклорны калекыў =Крыніца= Пінкавічскага СДК і народнае аматарскае аб’яднанне =Гарынскія папрадухі= Рэчыцкага ГДК у час святочнага шэсця

Ганчары прайшлі ва ўрачыстым шэсці

Удзельнікаў пленэра, мясцовых майстроў і жыхароў Гарадной ушаноўвалі падчас святочнай канцэртнай праграмы. Ва ўрачыстым шэсці прайшлі ганчары ў суправаджэнні творчых калектываў Століншчыны, Піншчыны і Лунінеччыны да сцэнічнай пляцоўкі.  Старшыня Столінскага райсавета дэпутатаў Аляксей Дзямко і начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама Аляксандр Мурашкін узнагародзілі ўдзельнікаў і арганізатараў пленэра.

Узнагароду атрымала Алімпіяда Леанавец

Каравай для ганчароў і гасцей свята

Аляксандр Мурашкін адзначыў, што, магчыма, праз тысячу гадоў нехта з нашчадкаў выкажа словы падзякі за тое, што мы зараз сваімі рукамі захоўваем спадчыну, што гэта традыцыя будзе жыць дзякуючы тым паслядоўнікам ганчарства, якія любяць гліну, любяць працу.

Ганчар Аўрам Басавец з жонкай Наталляй на свяце ў Гарадной

Гараднянкі

Удзячныя ганчары падарылі цэнтру ганчарства вёскі Гарадная паднос са сваімі аўтографамі.

Васіль Казачок трымае падарунак для Цэнтра ганчарства ад удзельнікаў пленэра

Ушанавалі на свяце доўгажыхара вёскі – 99-гадовую Марыю Сцяпанаўну Мікша і самага маленькага жыхара вёскі Дар’ю Аўчыннікаву.

Марыя Сцяпанаўна Мікша

Сям’я Аўчыннікавых разам са старшынёй Гараднянскага сельсавета Мікалаем Лічэўскім

А бацька дзяўчынкі Аляксандр Аўчыннікаў – мясцовы ганчар і ўдзельнік пленэра. У Гарадной шмат мнагадзетных сем’яў, сярод якіх сям’я Андрэя і Іны Ільічэўскіх. Сям’я Сяргея і Марыі Гмір узнагароджана за самы добраўпаракаваны падворак. 

Сям’я Ільічэўскіх

За шматгадовую і добрасумленную працу падарункі атрымалі загадчыца вясковай аптэкі Ніна Гмір і трактарыст Мікалай Шэлест.

У зале мясцовага Дома культуры працавала выстава работ удзельнікаў пленэра і быў наладжаны прагляд краязнаўчых кінастужак пра Гарадную.

Каля Дома культуры працавала літаратурная пляцоўка Столінскай раённай бібліятэкі, дзе паэты са Століншчыны чыталі свае вершы

Разам з вырабамі ўдзельнікаў пленэра свае работы прадставілі народныя майстры з розных куточкаў Брэстчыны.

– У Гарадной упершыню. Каб прыехаць сюды на кірмаш, давялося выязджаць у пяць гадзін ранку, – расказвае Аляксандр Пракапчук, які прадстаўляе творчасць майстроў Бярозаўскага раённага цэнтра рамёстваў. – Стомленасці няма. Цікава тут вельмі.

Аляксандр Пракапчук у Гарадную прыехаў з Бярозы

Набыць гліняны посуд, свістулькі для дзяцей, медальёны і іншыя рэчы можна было кожнаму.

А гэта ганчар Макар Шэлест

Адам Шэлест, Алімпіяда Леанавец, Мікалай Шэлест за прылаўкам

У гэтым годзе ў пленэры ганчароў у Гарадной прынялі ўдзел 30 майстроў керамікі з Арменіі, Беларусі, Літвы, Польшчы, Расіі і Украіны.

Посуд з горна дасталі

Сёстры Ніна і Вольга з творчай госцяй з Пінскага раёна

Праз два гады Гарадная зноў прыме Міжнародны пленэр ганчароў.


Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters
Фото facebook.com/GeneralStaff.ua
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Посольство США в Украине (Фото: US Embassy Kyiv Ukraine)