У Ірландыі 62% жыхароў краіны на агульнанацыянальным рэферэндуме прагаласавалі за легалізацыю аднаполых шлюбаў. Як паведамляе Irish Times, «так» прагаласавалі 62% (1,201 млн чалавек), «не» — 734 тыс. (38%). На выбарчыя ўчасткі прыйшлі 75%. Такім чынам Ірландыя стала першай краінай, якая дазволіла аднаполыя шлюбы на рэферэндуме. Прычым у краіне да 1993 года існавала крымінальная адказнасць за гомасэксуалізм. […]