24 июля 2024, среда21:29

Общество

Статкевіч называе байкот малаэфектыўным, заклікае выкарыстаць «выбары» для актаў грамадзянскага супраціву

28 июля 2015, 7:35

27 ліпеня ў Мінску прайшло пасяджэнне аргкамітэта ініцыятыўнай групы палітвязня Мікалая Статкевіча. На ім ягоная жонка Марына Адамовіч агучыла тэкст звароту Мікалая Статкевіча, перададзены ім з турмы:

«Хачу падзякаваць усім, хто ўвайшоў у склад ініцыятыўнай групы. Я разумею, што ў нашым напалоханым грамадстве гэта — учынак і дзякую ўсім, хто здзейсніў гэты ўчынак. Такая падтрымка важная не толькі для мяне, але і для ўсіх тых, хто знаходзіцца ў зняволенні праз свае перакананні.

Будзем адкрытыя, удзел апазіцыі ў апошніх прэзідэнцкіх кампаніях меў сэнс, перш за ўсё, як магчымасць арганізаваць масавы пратэст супраць шоу, у якое ўлады ператварылі выбары, і паспрабаваць вярнуць краіну да дэмакратыі.

Цяпер ніводзін з альтэрнатыўных кандыдатаў такой задачы не ставіць. Я не бачу вялікага сэнсу ў такім удзеле. Акрамя таго, удзел часткі апазіцыі робіць малаэфектыўным байкот выбараў. У такіх варунках я заклікаю тых, хто не згодны з роляй статыстаў у чарговым спектаклі, да грамадзянскага супраціву.

Я заклікаю тых, хто прыйдзе альбо будзе вымушаны прыйсці на выбарчыя ўчасткі, напісаць сваё пасланне ў бюлетэні для галасавання, якое б дакладна сведчыла аб непрыманні палітыкі кіроўнага рэжыму. Упэўнены, што калі гэты сігнал будзе масавым, ён дойдзе да адрасата.

Будзьце свабоднымі ў сваіх поглядах і паводзінах. Калі свабодных людзей стане дастаткова, мы здолеем здабыць свабоду і для краіны», — гаворыцца ў звароце.


Все регионы

Фото использовано в качестве иллюстрации, centralhousinggroup.com

В стране и мире

Озеро Свитязь. Фото: planetabelarus.by
Очередь из автобусов и машин на польско-беларусской границе со стороны пункта пропуска Тересполь, 26 июня 2024 года. Фото: t.me/terespol
Фото иллюстрационное/ etcetera.media
Замначальника ГУНиПТЛ МВД Виталий Капилевич. Минск, июнь 2023 года. Фото: пресс-служба МВД
Снимок иллюстративный. Фото: facebook.com/zavod.vizas
Снимок использован в качестве иллюстрации
Голубика в большой сушилке
Снимок носит иллюстративный характер

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя