Заключны тур раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва «Зоркі Палесся» адбыўся на сцэнічнай пляцоўцы ў гарадскім парку Століна.
Лепшыя юныя выканаўцы Століншчыны выступілі ў фінальным канцэрце, прысвечаным Году малой радзімы. Адборачныя туры прайшлі загадзя ў розных населеных пунктах раёна. Журы сярод усіх заяўленых нумароў патрэбна было адабраць самыя лепшыя. Выканаўцы 24 нумароў, сярод якіх былі і вакальныя, і харэаграфічныя нумары, і выступленні інструменталістаў, і вядучых, прадставілі сваю творчасць на раённай сцэне.
У ролі вядучых канцэртнай праграмы выступілі ўдзельнікі клуба аматараў гульні і тэатра пры Рэчыцкім ГДК Дзмітрый Піліпчук і Ганна Ражко.
Арганізатары конкурсу адзначаюць, што папулярнасць «Зорак Палесся» на Століншчыне працягвае расці. Дзякуючы конкурсу пра сябе штогод заяўляюць новыя таленты.
Фіналісты раённага конкурсу «Зоркі Палесся» атрымалі ўзнагароды аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзела адукацыі, спорту і турызму Столінскага райвыканкама, Столінскага РК ГА «БРСМ», ад раённай газеты «Навіны Палесся».
Спецыяльны прыз для аднаго з пераможцаў конкурсу ў гэтым годзе падрыхтавала і Медиа-Полесье. Яго атрымаў вучань СШ №1 г. Давыд-Гарадка Давыд Цяцюра. 17-гадовы юнак выканаў песню на словы М. Багдановіча «Зорка Венера», музыку да якой напісаў сам.
– Вельмі спадабаўся верш «Зорка Венера» Максіма Багдановіча. Калі гэты твор у школе вывучалі, ён неяк прайшоў міма мяне. Праз некаторы час прачытаўшы яго зноў, я пранікся кожным радком. Таму вырашыў стварыць музыку да верша. Дарэчы, у мяне ёсць розныя музычныя версіі гэтай песні, – распавёў у размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья Давыд Цяцюра.
У конкурсе юнак прымаў удзел ад Давыд-Гарадоцкага ГДК, дзе займаецца музыкай і даволі часта выступае на канцэртах. Акрамя таго, 11-класнік у гэтым гэдзе з’яўляецца яшчэ і выпускніком Давыд-Гарадоцкай дзіцячай школы мастацтваў.
– Я люблю музыку, – кажа Давыд. – У гэтым годзе завяршаю вучобу ў школе, збіраюся паступаць у іншую навучальную ўстанову для атрымання прафесіі. І, нягледзячы на тое, будзе звязана мая будучая прафесія з музыкай ці не, усё роўна музыку не пакіну ніколі.
Віншуем Давыда і ўсіх удзельнікаў конкурсу з выхадам у фінальны тур «Зорак Палесся».
Арганізатары конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі сумесна з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
Тут можна паглядзець моманты конкурсу «Зоркі Палесся» з 2017 года, з 2016 года, з 2015 года, з 2014 года, з 2013года.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.