Удзел у конкурсе прымаюць маладыя выканаўцы ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Свае артыстычныя ўменні яны прадстаўляюць у чатырох намінацыях: эстрадная песня, інструментальны жанр, харэаграфія, размоўны жанр (канферансье).
49 нумароў паказалі членам журы юныя артысты.
Прагляды прадоўжацца ў суботу і ў нядзелю.
Дом культуры |
Дата |
Пачатак |
Столінскі ГДК |
25.04 |
10.00 |
Давыд-Гарадоцкі ГДК |
26.04 |
10.00 |
Альшанскі СДК |
26.04 |
13.30 |
|
|
|
Вядучы спецыяліст Столінскага раённага метадычнага цэнтра Валерый Шуркала адзначыў, што ўсяго на конкурс пададзены заявы на выкананне 139 нумароў з 38 устаноў адукацыіі і культуры Століншчыны.
Па выніках прагляду журы вызначыць фіналістаў конкурсу, якія і прымуць удзел у святочным канцэрце “Зорак Палесся” ў маі гэтага года.