20 сентября 2024, пятница12:26

Общество

Год Малпы: юбілеі на Пінскім Палессі ў 2016 годзе

4 января 2016, 8:09

Сёлета Піншчына адзначыць шэраг знакавых падзей мінуўшчыны. Гістарычныя юбілеі  нельга забываць.

770 год таму (1246) пад Пінскам адбыўся бой у якімі князь Галіцкі Даніла і князь Валынскі Васілька разбілі войска літоўцаў прыйшоўшых на Палессе дзеля рабаўніцтва.

700 год таму (1316) Піншчына ўвайшла ў склад Вялікага княства Літоўскага.

620 год таму (1396) лічыцца, што ў Пінску быў заснаваны драўляны кляштар францысканцаў – каталіцкі ордэн створаны ў 1209 годзе ў Заходняй Еўропы.

500-годдзе (1516) вёскі Мясяцічы, якая знаходзіцца ў 25 кіламетраў ад Пінска ў столінскім напрамку.

495 год таму (1521) Пінскімі землямі да 1556 года ўладарыла княгіня ВКЛ Бона Сфорца, якая паспяхова ажыццявіла на Піншчыне адміністрацыйную і гаспадарчую рэформы.

490 годдзе (1526) вёскі Полхава – радавое гняздо вядомага шляхецкага роду Палхоўскіх.

460 годдзе (1556) вёскі Каўняцін, якая да канца 19-га стагоддзя належыла знакамітаму роду Скірмунтаў.

455 годдзе (1561) вёскі Хрысцібалавічы, якую ўвосень 1934 года наведала амерыканская вандроўніца Луіза Арнер Бойд, цяпер паселішча ўяўляе сабою цікавы эка-турыстычны аб’ект.

Пінск. Гандаль сенам паблізу гарадскога парка, 1934 год, фота Луізы Бойд

450 год таму (1566) Пінск становіцца павятовым цэнтрам у Берасцейскім ваяводстве.

450 годдзе (1566) вёскі Лісяцічы, што ў Пінскім раёне.

435 год таму (12 студзеня 1581) кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый дараваў Пінску магдэбурскае права і город над Пінай займеў уласны герб.

380 год таму (1636) пачалося будаўніцтва езуіцкага калегіуму, езуіты – каталіцкі манаскі ордэн, ад 1995 года ў будынку месціцца Музей Беларускага Палесся ды гарадская харэаграфічная школа.

310 год таму (1706) Пінск і яго ваколіцы разрабаваныя шведамі пад час Паўночнай вайны.

235 годдзе (1781-1846) Лявона Бароўскага – гісторыка, публіцыста, настаўніка вядомага пісьменніка Адама Міцкевіча.

185 год таму (1831) каля вёскі Невель, што ў Пінскім раёне, адбылася сутычка паўстанцкага атрада пад кіраўніцтвам Цытуса Пуслоўскага з рускім войскам, паўстанцы атрымалі паразу.

180 год таму (1836) доктар, публіцыст Франц Савіч разам са сваімі паплечнікамі стварыў нелегальнае «Дэмакратычнае таварыства» і выдаў працу «Прынцыпы дэмакратызму», якая стала статутам таварыства.

Пінск. Пад ветразем на Піне, 1934 год, фота Луізы Бойд

170 год таму (1846) у Пінскім павеце праведзены перапіс за вынікамі якога на Піншчыне было 8665 тысяч сялянскіх хат.

170 год таму (1846) «Каралеўскі канал» пабудаваны ў 1775-1783 гадах злучыўшы рэкі Піна і Мухавец атрымаў назву «Дняпроўска-Бугскі» пад ёй вядомы дагэтуль.

135 годдзе (1881-1966) Аляксандра Германовіча ўраджэнца вёскі Кнубава, які прымаў удзел у баях за Порт-Артур, узнагароджаны двума Георгіеўскімі крыжамі.

125 годдзе (1891-1941) Мікалая Кавалевіча – ўдзельнік Палесскага паўстання, рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, загінуў у жніўні 1941 года пад час выканання вайсковага задання.

Піна. Нарыхтоўка чароту, 1934 год, фота Луізы Бойд

120 годдзе (1896-1954) Міхаіла Бастынца ўдзельніка Палесскага паўстання, Польска-Савецкай вайны, супрацоўніка Міністэрства электрастанцый СССР.

110 год таму (1906) з вёскі Пінкавічы быў высланы Якуб Колас за падрыхтоўку сялянскай петыцыі да памешчыка.

110 год таму (1906) Раман Скірмунт абраны дэпутатам Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі, гэта першы крок ураджэнца вёскі Парэчча ў вялікую палітыку.

100 год таму (1916) на Піншчыну дзеля прахаджэння вайсковай службы прыбыў Аляксандр Блок.

95 год таму (1921) згодна з Рыжскай мірнай дамовай Пінскае Палессе да 1939 года ўвайшло ў склад даваеннай Польшчы.

90 год таму (1926) па даручэнню Беларускага навуковага таварыства Піншчыну наведвае вядомы мастак Язэп Драздовіч з мэтаю збору фальклору, зрабіў дзесяткі малюнкаў прысвечаных вёскам – Пінкавічы, Дубнавічы, Парэчча.

Пінкавічы. Нарыхтоўшчыца чароту, 1934 год, фота Луізы Бойд

90 год таму (1 ліпеня 1926) у Пінску адкрыты музей, цяпер ён вядомы пад назвай Музей Беларускага Палесся.

85 год таму (1931) адбыўся перапіс згодна з якім у Пінскім павеце пражывала 184 305 чалавек.

80 год таму (1936) вядомая амерыканская вандроўніца Луіза Арнер Бойд апублікавала першыя нататкі па выніках праведзенай ею экспедыцыі на Пінскім Палессі ўвосень 1934 года.

80 год таму (1936) пачалося будаўніцтва павільёнаў і маштабная падрыхтоўка горада да Пінскага ярмарку, які стаў знакавай падзеяй для ўсяго Палескага краю.

75 год таму (чэрвень 1941) партызаны пад Пінскам далі бой нацысцкім акупантам.

70 год таму (верасень 1946) адбылося ўрачыстае адкрыццё гідра-меліярацыйнага тэхнікума, цяпер гэта Пінскі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж імя А.Я. Кляшчова.

50 год таму (1966) на Пінскім Палессі пачалася маштабная меліярацыя балот, такім чынам пад націскам цывілізацыі кардынальна змяніўся вобраз краю.

35 год таму (14 лютага 1981) адкрыты гарадскі кінатэатр «Перамога».

Крыж у Тупчыцах, 1934 год, фота Луізы Бойд

15 год таму (2001) Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Алексій II асвяціў Свята-Фёдараўскі сабор, які ў Пінску будавалі з 1991 года.

15 год таму (2001) намаганнямі першага кардынала Беларусі Казіміра Свёнтка ў Пінску была адкрыта Міждыяцэзіяльная вышэйшая духоўная каталіцкая семінарыя імя святога Тамаша Аквінскага.

10 год таму (сакавік 2006) у Пінску ўрачыста адкрыты Палескі драматычны тэатр.

10 год таму (красавік 2006) пачаў працу Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.

Напрацягу ўсяго года «Медиа-Полесье» падрабязана распавядзе пра гэтыя падзеі, і не толькі.


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru