Дзень Незалежнасці ў Лунінцы: горача і немнагалюдна
Вось ужо 21 год наша краіна адзначае свята сваёй незалежнасці.У лунінчан сваё меркаванне, як гэтую "незалежнасць" трэба святкаваць.
Мітынг, які распачаўся а 10-й гадзіне, прайшоў за 20 хвілін. Ля сцэны, якая была ўсталявана ля школы мастацтваў, людзей сабралася мала – прадстаўнікі прадпрыемстваў і арганізацый з вянкамі і карзінамі, якія былі ўскладзены да абеліскаў загінуўшым воінам.
Потым пачаўся канцэрт, але гледачы хаваліся ад спякоты і хутка разыходзіліся.
Гандлёвыхкропак з шашлыкамі і напоямі было дастаткова, але нават у гэтых, любімых лунічанамі месцах, было немнагалюдна.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.