23 ноября 2024, суббота07:12

Общество

Як выпускніца сельскай школы атрымала 100 балаў на ЦТ па мове і ўвасобіла сваю мару

7 сентября 2016, 18:17

Сакрэтам таго, як атрымаць сто балаў на ЦТ, чытачам Медиа-Полесья распавяла 17-гадовая Дар’я Ракала, выпускніца Церабяжоўскай сярэдняй школы Столінскага раёна, а цяпер студэнтка БДЭУ.

Дар’я Ракала – адзіная з выпускнікоў школ Століншчыны, якая па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ў гэтым годзе атрымала 100-бальны вынік па беларускай мове.  

Гэта вынік шматгадовай працы, некалькі год запар вучаніца з Церабяжова станавілася пераможцай і прызёрам абласнога і рэспубліканскага этапаў прадметных алімпіяд.

– Сваімі баламі па выніках цэнтралізаванага тэсціравання ўсіх прадметаў, па якіх праходзіла гэтыя іспыты, у прынцыпе, задаволена. Канешне, магло быць і лепей. Я ж максімалістка! – адзначае дзяўчына. – Але галоўнае тое, што паступіла менавіта туды, куды хацела. Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт – вядучая эканамічная ВНУ краіны. І для сябе вырашыла, што адукацыю эканамічнага профілю змагу атрымаць менавіта тут. Не магу не прывесці словы Якуба Коласа: “Добра быць у дарозе, якую ты сам сабе выбіраеш”.

Першыя дні студэнцкага жыцця Дар’і атрымаліся вельмі насычанымі. Дзяўчыну прызначылі старастай групы, у якой вучыцца. Студэнтка-першакурсніца гаворыць, што гэта і прыемна для яе, і вельмі адказна. Дар’я зазначае, што яе група вельмі добрая, і яна спадзяецца на тое, што чатыры гады сумеснага навучання будуць цудоўнымі.

– Стаў студэнтам, значыць, стаў на адну прыступку вышэй і можаш ганарыцца сабой. Таму будучым выпускнікам жадаю паспяховага паступлення ў тую навучальную ўстанову, якая вам па душы, – кажа Дар’я Ракала. – Лічу, што ў першую чаргу ў чалавека павінна быць матывацыя. Трэба ставіць перад сабой мэту і ісці да яе. Ніхто не кажа, што гэта будзе лёгка ці хутка. Але ўсё магчыма! Галоўнае – не сядзець склаўшы рукі. Кождны дзень патрэбна нешта чытаць, вучыць. Хаця б пакрысе. Патрэбна хадзіць на рэпетыцыйнае тэсціраванне, якое мне, напрыклад, вельмі дапамагло. І больш практыкі! Тэорыя – гэта адно, а практычныя заданні дапамагаюць замацаваць і лепш запомніць вывучанае. Ну, а на цэнтралізаваным тэсціраванні, канешне ж, пастарацца адкінуць хваляванне. Тады ўсё дакладна атрымаецца. А яшчэ важнае значэнне мае падтрымка блізкіх людзей. Мае бацькі, родныя мне, сябры заўжды падтрымлівалі, не дазвалялі вешаць нос. Мамачка, якая выкладае беларускую мову і літаратуру ў нашай школе, не вяла гэты прадмет у маім класе, але дапамагала ў падрыхтоўцы дома. Усе верылі ў мяне,  і я проста не магла іх падвесці! Ну і, канешне, вялікую ролю адыгралі школьныя настаўнікі, якія далі добрую базу ведаў. Дырэктар школы Людміла Лявонцьеўна Цупа – вельмі граматны педагог і кіраўнік, нягледзячы на сваю занятасць, шмат працавала са мной. Дзякуй Вам вялікі!

Настаўнік Людміла Лявонцьеўна Цупа з вучаніцай Дар’яй Ракала. 2015 год

Гісторыя першакурсніцы БДЭУ Дар’і Ракала – яскравы прыклад таго, як дасягаць поспехаў у вучобе і ажыццяўляць сваю мару.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media