Skip to content
18 октября 2026, воскресенье 13:20
Все регионы

“Вясёлая хатка” шукае сяброў!

Media-Polesye

Калі ты пазітыўны, актыўны і крэатыўны, калі ты прагнеш да новага ці жадаеш апошні месяц лета правесці ў прыемнай, вясёлай кампаніі, то наступная прапанова менавіта для цябе! Зусім хутка непадалёку ад Лунінца з'явіца цікавае і нестандартнае месца - "Вяселая хатка" - месца, дзе можна не толькі весела, але і пазнавальна бавіць час.

Адна з арганізатарак, Настасся, распявяла карэспандэнту «Медиа-Полесья”:

– Апошні год арт-жыццё краіны сканцэнтравалася ў так званых «незалежных ДК». Шмат хто чуў пра Арт-сядзібу ў Мінску ці ДК «La mora». Нешта падобнае мы вырашылі стварыць і ў Лунінцы. Мне здаецца, што нашаму гораду не хапае такога месца, дзе моладзь можа сустракацца, знаёміцца, разам глядзець цікавыя стужкі ці дыскутаваць.
На жаль, хатку ў сам
ім горадзе мы не знайшлі, але я не думаю, што гэта вялікая праблема. Кожны, хто захоча неяк прыняць удзел у жыцці «Хаткі», зможа проста звязацца з арганізатарамі.

Праца ў «Хатцы» ужо пачалася: фарбуюцца сцены, прыбіраецца смецце, але працоўных рук катастрафічна не хапае. Бо мы рамантуем не толькі саму хатку, але і дворык. Дарэчы, ён вельмі вялікі – вялікая прастора для рэалізацыі цікавых задумак.

Думаю, што атрымаецца вельмі цікавае месца, куды можна будзе прыехаць, сустрэцца з сябрамі ці проста паваляцца ў гамаку. 

Таксама ў нас будзе існаваць буккросінг – навінка для горада – бібліятэка, дзе кнігі можна браць бясплатна, чытаць, пасля вяртаць ці перадаваць іншаму. 

Плануем адчыніць «Хатку» ужо ў жніўні.

Каманда ініцыятныўных людзей запрашае ўсіх ахвотных далучыцца да стварэння ўнікальнай для рэгіёна пляцоўкі для правядзення кіна-праглядаў, дыскусій, сустрэч з цікавымі людзьмі, выстаў, майстар-класаў, летнікаў. У кожнага ёсць ўнікальная магчымасць стварыць альтэрнатыву сумнаму і нецікаваму лету!

Звязацца з арганізатарамі можна праз мэйл: [email protected].

Вітаюцца пажаданні, ідэі і новыя сябры!

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя

FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
Exit mobile version