У пасвячэнні ў гурткоўцы прымуць удзел дзеткі Століна і бліжэйшых да яго вёсак
У суботу, 29 верасня, у Дзяржаўнай установе дадатковай адукацыі “Столінскі цэнтр дзіцячай творчасці” адбудзецца пасвячэнне ў гурткоўцы.
Гэта традыцыйнае мерапрыемства прысвечана пачатку новага вучэбнага года.
Як паведаміла карэспандэнту “Медыя-Палесся” педагог-арганізатар Дзяржаўнай установы дадатковай адукацыі “Столінскі цэнтр дзіцячай творчасці” Кацярына Пятроўна Дзянішчыц, у праграму пасвячэння “Ура! Я – гуртковец!” уключаны віктарыны, цікавыя конкурсы, музычныя нумары. Акрамя таго, дзеці пазнаёмяцца з педагогамі, з якімі будуць працаваць на працягу года. У канцы свята новыя гурткоўцы прынясуць клятву-абяцанне, пасля чаго стануць “сапраўднымі” гурткоўцамі.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.