Выстава вырабаў удзельнікаў VI Міжнароднага пленэра ганчароў у вёсцы Гарадная чакае наведвальнікаў.
Працы ўдзельнікаў пленэру прадстаўлены ў зале мясцовага Дома культуры. На фотаздымках карэспандэнта Медиа-Полесья можна пазнаёміцца з фрагментамі выставы.
VI Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная праходзіць на Століншчыне з 23 па 31 ліпеня. У ащторак у Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. На пленэр з’ехаліся 30 майстроў-ганчароў як з Беларусі, так і з іншых краін. У час пленэра ганчары будуць плённа працаваць. Ганчарныя вырабы, зробленыя імі, застануцца ў Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная.
Дарэчы, у залах Цэнтра ганчарства можна паглядзець на працы майстроў, якія былі зроблены імі ў час папярэдніх пленэраў.
Сёння і ў наступныя дні ганчары будуць занятыя практычнай работай за ганчарным колам, абпалам і пакрыццём посуду палівай, знаёмствам са Століншчынай.
У нядзелю, 29 ліпеня, адбудзецца свята «Гараднянскі кірмаш», на якое запрашаюць чытачоў Медиа-Полесья. Насычаная праграма прыйдзецца даспадобы ўсім. Кожны жадаючы зможа набыць ганчарныя вырабы.
Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу.
Па спасылках можна ўбачыць моманты пленэраў ганчароў у Гарадной у 2016 годзе і ў 2014 годзе.
Пинский кооппром привез ряд наград с республиканского смотра качества хлебобулочных и кондитерских изделий «Смакота». Продукция…
Какие методы работают, а от каких лучше отказаться, чтобы лоток не вызывал у питомца отторжение.
Сестры-белоруски, которых двое суток искали в горах Турции, застряли из-за снегопада и ждали помощи в…
«Вообще не планировал никуда выезжать. Пришли пацаны и сказали: «Слушай, что будем делать дальше?».
Помните, что человек, с которым вы расстались, уже не номер один в вашей жизни.
Главный тренер «Суиндона» из четвертой английской лиги Иан Холлоуэй нашел необычное объяснение плохим результатам своих…