10 ноября 2024, воскресенье07:45

Культура

Свята таленту і працы: непаўторная выстава ганчарных вырабаў працуе на Століншчыне

25 июля 2018, 14:16

Выстава вырабаў удзельнікаў VI Міжнароднага пленэра ганчароў у вёсцы Гарадная чакае наведвальнікаў.

Працы ўдзельнікаў пленэру прадстаўлены ў зале мясцовага Дома культуры. На фотаздымках карэспандэнта Медиа-Полесья можна пазнаёміцца з фрагментамі выставы.

Кракадзіл Таццяны Галаванавай з Расіі

Ганчарныя вырабы мясцовых ганчароў

VI Міжнародны пленэр ганчароў у вёсцы Гарадная праходзіць на Століншчыне з 23 па 31 ліпеня. У ащторак у Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная адбылося яго ўрачыстае адкрыццё. На пленэр з’ехаліся 30 майстроў-ганчароў як з Беларусі, так і з іншых краін.  У час пленэра ганчары будуць плённа працаваць. Ганчарныя вырабы, зробленыя імі, застануцца ў Цэнтры ганчарства вёскі Гарадная.

Дарэчы, у залах Цэнтра ганчарства можна паглядзець на працы майстроў, якія былі зроблены імі ў час папярэдніх пленэраў.

Сёння і ў наступныя дні ганчары будуць занятыя практычнай работай за ганчарным колам, абпалам і пакрыццём посуду палівай, знаёмствам са Століншчынай.

У нядзелю, 29 ліпеня, адбудзецца свята «Гараднянскі кірмаш», на якое запрашаюць чытачоў Медиа-Полесья. Насычаная праграма прыйдзецца даспадобы ўсім. Кожны жадаючы зможа набыць ганчарныя вырабы.

Міжнародныя пленэры ганчароў у вёсцы Гарадная праходзяць з 2008 года. Раз у два гады збіраюцца тут майстры не толькі з Беларусі, але і з іншых краін свету. У чатырох пленэрах удзельнічалі ўжо ганчары з 12 краін свету. Цэнтр ганчарства вёскі Гарадная быў створаны ў 2003 годзе з мэтай захавання і папулярызацыі лепшых традыцый народнага ганчарнага промыслу. 

Па спасылках можна ўбачыць моманты пленэраў ганчароў у  Гарадной у 2016 годзе і ў 2014 годзе.


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by