Станем за журналістыку і вольны Байнэт!
5 лістапада па ўсёй Еўропе журналісты праводзяць кампаніюю “Станем за журналістыку!”. Гэта акцыя салідарнасці, мэта якой - прыцягнуць увагу грамадскасці і ўладаў да тых праблем, з якімі сутыкаюцца журналісты ў сваёй працы.
Кожная краіна выбірае свой дэвіз кампаніі. Сёлета Беларуская асацыяцыя журналістаў абрала дэвіз “Станем за вольны Байнэт!”.
Вольны Байнэт – гэта Байнэт, дзе гучыць праўдзівае вольнае слова, а не ў сэнсе, куды можна скідваць усё без разбору.
На сёняшні дзень усе сайты ў Беларусі кантралююцца Міністэрствам інфармыцыі. Шэраг незалежных сайтаў уканцы мінулага года і сёлета падпаў пад блакаванне. Медиа-Полесье таксама падвяргалася ддос-атакам.
“Станем за журналистыку” – гэта повад акцэнтаваць увагу на небяспечнасці журналісцкай працы. За апошнія 10 гадоў у свеце былі забітыя больш за 700 журналістаў, якія сталі ахвярамі канфліктаў і заказных забойстваў. Пра гэта заявіў генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун.
Да акцыі “Станем за журналістыку”, якая сёлета праходзіць восьмы раз, далучаюццы журналісты Медиа-Полесья.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.