22 ноября 2024, пятница22:06

В стране и мире

Прадстаўнік “Акадэміі адукацыі”: Беларуская мова – маркер інтэлігентнасці, прыналежнасці да эліты

20 февраля 2024, 9:38

Такон меркаванне выказаў старшы навуковы супрацоўнік лабараторыі гуманітарнай адукацыі дзяржустановы “Акадэмія адукацыі” Вячаслаў Караткевіч 19 лютага на прэс-канферэнцыі, прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

 

Паводле слоў Караткевіча, па выніках даследавання, праведзенага напрыканцы 2022 года сярод выпускнікоў устаноў агульнай адукацыі, больш за 90% рэспандэнтаў назвалі роднай мовай беларускую, больш за 70% — рускую. Каля чвэрці выпускнікоў лічаць вывучэнне беларускай мовы “адным з маркераў патрыятызму і грамадзянскасці”. Пры гэтым, дадаў прадстаўнік Акадэміі адукацыі, каля траціны апытаных заявіла аб выкарыстанні беларускай мовы ў паўсядзённых зносінах.

Развіццё беларускай мовы дзесяцігоддзямі было прэрагатывай грамадскіх ініцыятыў і арганізацый. Пасля сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года рэжым Лукашэнкі разгарнуў маштабныя рэпрэсіі, у выніку якіх было ліквідавана мноства арганізацый і ініцыятыў, якія развівалі беларускую культуру, у тым ліку Саюз беларускіх пісьменнікаў, Беларускі ПЭН-цэнтр, “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”, шэраг прыватных выдавецтваў, якія спецыялізаваліся на перакладах на беларускую мову і сучаснай беларускамоўнай літаратуры.

У краіне праводзіцца палітыка русіфікацыі. Паводле перапісу насельніцтва, колькасць беларусаў, якія лічаць сваёй роднай мовай беларускую, знізілася з 85,6% у 1999 годзе да 61,2% у 2019-м.

Намінальна 40% школ у краіне беларускамоўныя, але навучаецца ў іх усяго каля 10% вучняў (крыху больш за 100 тыс.).

Міжнародны дзень роднай мовы быў абвешчаны ЮНЕСКО ў 1999 годзе па прапанове Бангладэш. Свята мае на мэце заахвочванне моўнай разнастайнасці і шматмоўнай адукацыі, а таксама спрыянне ўсведамленню моўных і культурных традыцый, якія грунтуюцца на ўзаемаразуменні, цярпімасці і дыялогу. Дзень святкавання — 21 лютага быў абраны таму, што ў гэты дзень у 1952 годзе загінулі пяць студэнтаў, якія змагаліся за наданне бенгальскай мове статусу дзяржаўнай у тагачасным Пакістане, усходняя частка якога пазней стала незалежнай дзяржавай Бангладэш.

 

 

 


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters