Skip to content
4 ноября 2026, среда 23:43
Все регионы

Пра мову гаварылі ў Дзень роднай мовы

Media-Polesye

Святочная праграма, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы, адбылася ў Столінскай цэнтральнай раённай бібліятэцы.

«Дзяды і бацькі нашу мову стваралі, каб звонка звінела, была, як агонь», — гэтыя цудоўныя словы беларускага паэта Петруся Броўкі сталі пачаткам святочнай праграмы «Наша невычэрпнае багацце», прысвечанай Міжнароднаму дню роднай мовы.

Наведалі бібліятэку вучні 10 «А» класа СШ №2 г. Століна са сваім класным кіраўніком – настаўніцай беларускай мовы і літаратуры Алай Адамаўнай Лічэўскай. Арганізатары праграмы Лідзія Царык і Ірына Навумчык расказалі прысутным, чаму менавіта 21 лютага адзначаецца Дзень роднай мовы, зрабілі экскурс у гісторыю беларускай мовы, загадалі дзецям жартоўныя загадкі. На працягу мерапрыемства дэманстраваліся відэаролікі, у якіх сучасная моладзь выказваецца аб прыгажосці беларускай мовы.

Загадчыца аддзела абслугоўвання бібліятэкі Лідзія Царык правяла агляд кніжнай выставы «Родная мова, чыстая, светлая». Вялікую цікавасць ў вучняў выклікала факсімільнае выданне «Кніжная спадчына Францыска Скарыны», якое зусім нядаўна паступіла ў фонд бібліятэкі.

Напрыканцы сустрэчы вучні выказалі словы падзякі работнікам бібліятэкі. Спадзяемся, што такія мерапрыемствы дапамагаюць моладзі усведамляць хараство ўласнага нацыянальнага багацця – роднай мовы.      

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя

FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
Exit mobile version