Лепшыя юныя выканаўцы Століншчыны выступілі ў фінальным канцэрце раённага конкурсу сучаснага эстраднага мастацтва “Зоркі Палесся” .
Як распавяла карэспандэнту Медиа-Полесья дырэктар Столінскага раённага метадычнага цэнтра Алена Дубойская, пераможцаў раённага конкурсу вызначылі амаль з двухсот творчых нумароў, якія прадставілі на суд журы ўдзельнікі з усяго раёна.
Канцэрт, у якім ушаноўвалі пераможцаў, складаўся з 20-ці эстрадных нумароў.
У ролі вядучых выступілі ўдзельнікі клуба аматараў гульні і тэатра пры Рэчыцкім ГДК Дзмітрый Піліпчук і Ганна Ражко.
Спецыяльны прыз для аднаго з пераможцаў конкурсу ў гэтым годзе падрыхтавала і Медиа-Полесье. Яго атрымала вучаніца Альшанскай дзіцячай музычнай школы мастацтваў Марына Лемяза.
Марыне 16 год, сем з якіх яна займаецца ў дзіцячай музычнай школе мастацтваў (фартэпіяна). Як прызналася дзяўчына ў размове з карэспандэнтам Медиа-Полесья, стаць фіналісткай конкурсу “Зоркі Палесся” для яе вельмі значна. А пра тое, каб атрымаць узнагароду яшчэ і ад Медиа-Полесья, яна нават і не думала. Марына выказала словы падзякі за прыз ад нашага сайта.
У музычную школу Марына Лемяза пайшла вучыцца, бо з дзяцінства гэта было яе марай.
– Я люблю музыку, люблю спяваць, – расказвае Марына. – У маёй вучобе мяне падтрымліваюць бацькі. Тата і мама ў дзяцінстве таксама вучыліся ў музычнай школе, але пакінулі навучанне там. Вось і атрымліваецца, што я, здзяйсняючы сваю мару, здзяйсняю і іх мару таксама.
Сёлета дзяўчына – выпускніца дзіцячай музычнай школы мастацтваў. На выпускным балі яна хоча выканаць песню з рэпертуара гурту NAVIBAND «Гісторыя майго жыцця», якая прагучала на конкурсе песні «Еўрабачанне 2017».
Віншуем Марыну і ўдзельнікаў конкурсу.
Тут можна паглядзець моманты конкурсу “Зоркі Палесся” з 2016 года, з 2015 года, з 2014 года, з 2013 года.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.