22 ноября 2024, пятница21:03

Общество

Ідзем да беларускасці – глядзім фільмы па-беларуску

21 января 2019, 9:31

У Пінску пачнуць паказываць замежныя кінахіты з прафесійнай беларускамоўнай агучкай.

Прадпрымальнік з Пінска Міхась Сярэдзіч вырашыў пашыраць ужытак беларускай мовы ў сталіцы Палесся. У Міхася ёсць шмат ідэй, як гэта рабіць, з некаторымі з іх ён падзяліўся з Медыя-Палессем.

Першае уражанне, Пінск стаў чыста расейскім горадам

Я не быў у Пінску 11 гадоў, летась вырашыў вярнуцца і убачыў, што Пінск стаў чыста рускім горадам. Амаль нідзе не сустрэнеш шыльд з беларускімі назвамі, людзей, якія паміж сабой размаўляюць па-беларуску ці на паляшуцкай мове (што таксама важна і каштоўна). Няма беларускамоўнай адукацыі.

Я і сам да беларускасці прыходзіў паступова. Толькі за мяжою сфарміравалася мая самаідэнтычнасць, я адкрыў у сабе беларуса і палюбіў нашу гісторыю, культуру, мову. Праўда, ў першую чаргу я лічу сябе палешуком, а потым беларусам.

Ёсць жаданне аддаць сваё дзіця ў беларускамоўны садок, але…

Першае, што я зрабіў, калі вярнуўся у Пінск, з’ездзіў у мясцовы аддзел адукацыі, каб запісаць сваё дзіця ў садок з беларускай мовай выкладання. Мяркую, што рускай мовы вакол нас і так дастаткова, і яе без асобых высілкаў можна вывучыць.

На маё здзіўленне, нікто ў Пінску ніколі такіх жаданняў не выказваў. Таму ўзніклі пэўныя цяжкасці і, каб была беларускамоўная група ў садку, патрэбны заявы некалькіх бацькоў.

Таму буду вельмі рады, калі іншыя пінскія бацькі падтрымаюць мяне і пры пастаноўцы на чаргу ў дзіцячый садок у заяве пазначаць, што выбіраюць беларускую мову навучання.

Пытаюся наладзіць супрацу з мясцовымі ўладамі

Некалькі разоў я звяртаўся з ініцыятывамі ў Пінскі гарвыканкам. Мяне выслухоўвалі, некаторыя ідэі не падтрымалі, а вось адну прапанову адобрылі. Думаю, што ў сакавіку ў нашым драмтэатры пакажуць беларускамоўную пастаноўку “1517”. Гэта гісторыя пра тое, як наш першадрукар Францыск Скарына ствараў беларускую Біблію.

Запрашаю на прагляды сусветных кінахітоў з беларускамоўнай агучкай

Наступны мой крок – гэта арганізацыя праглядаў кінахітоў з прафесійнай беларускамоўнай агучкай. Усяго запланавана семь такіх паказаў. Першы адбудзецца 7 лютага а 19.00 ў кафэ “Бона Сфорца”, там мы пакажам фільм «Кніга Ілая».

Галоўныя ролі ў «Кнізе Ілая» выканалі Дэнзэл Вашынгтон, Гары Олдмен і Міла Куніс. Стужка справядліва лічыцца адным з яркіх прадстаўнікоў жанру постапакаліпсіс у кінематографе. На беларускую мову герояў «Кнігі Ілая» агучылі Павел Харланчук, Святлана Цімохіна, Зміцер Саладуха, Ганна Хітрык, Алесь Малчанаў, Уладзімір Глотаў.

Запрашаю на прагляд. Думаю, мы цікава пабавім час і знойдзем новых беларускамоўных сяброў. Уваход вольны.

Таксама запрашаю далучацца да нашых суполак у сацсетках тут і тут.

 


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters