Свой 10-гадовы юбілей адзначыў Цэнтр ганчарства ў в. Гарадная.
З 9 па 11 красавіка ў Гарадной ганчары займаліся глазурыраваннем гліняных вырабаў, зробленых падчас правядзення ІІІ-га Міжнароднага пленэру ганчароў ў ліпені 2012 года. Акрамя мясцовых майстроў, у мерапрыемствах з нагоды юбілею прынялі ўдзел ганчары Васіль Логвінаў з Брэста і Сяргей Моўчан з Мінска, а таксама кераміст Валерый Марчук з Брэста.
Вечарынай з нагоды юбілею Цэнтра, што адбылася 11 красавіка, скончыліся святочныя мерапрыемствы. «Мы вельмі прадуктыўна папрацавалі за тры дні, шмат зрабілі, – падзяліўся з карэспандэнтам Медыя-Палесся Васіль Логвінаў. – Гарадная – гэта месца, Богам выдзеленае. Нам дадзена магчымасць працаваць тут з задавальненнем».
Начальнік аддзела культуры Столінскага райвыканкама Васіль Андрэевіч Заруба нагадаў, што ў раёне жывуць два лаўрэаты прэмій Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» – Іван Піліпавіч Супрунчык з вёскі Цераблічы і Аўраам Мікалаевіч Басавец з вёскі Гарадная. Васіль Заруба падзякаваў не толькі работнікам Цэнтра і ўсім ганчарам, а і асаблівыя словы падзякі выказаў у адрас загадчыцы аддзела традыцыйнай культуры ДзУК «Брэсцкі абласны грамадска-культурны цэнтр» Ларысы Мікалаеўны Быцко. «Дзякуючы грашовым сродкам, атрыманым праз праект, які рэалізаваў Брэсцкі грамадска-культурны цэнтр, вырашылі зрабіць на другім паверсе Гараднянскага дома культуры гэты Цэнтр, потым – дом ганчара», – сказаў Васіль Заруба ў час выступлення. Каля 600 мільёнаў было ўкладзена, каб зрабіць будынак, у якім размешчаны Цэнтр ганчарства, больш прыгожым, утульным, цёплым.
Ларыса Быцко таксама ўсе гэтыя дні правяла ў Гарадной. «З Інай Хоміч хадзілі «ў народ» і пазнаёміліся з дачкой ганчара. Яна нас адразу запрасіла: «Дыткі, заходзьце, можа, вы галодныя…», – падзялілася прыемнымі ўражаннямі ад сустрэчы з палешукамі Ларыса Быцко. – Вельмі рада вітаць і маладых хлопцаў, якія займаюцца ганчарствам. Хачу пажадаць нашаму Цэнтру ганчарства квітнець, каб была зацікаўленасць да гэтай справы дзяцей».
Дырэктар Гараднянскай сярэдняй школы Фёдар Мікалаевіч Гмір таксама павіншаваў прысутных са святам: «Няма, напэўна, у нашым раёне школы, вучні б якой не наведалі Цэнтр ганчарства. Запісы ў кнігах водгукаў сведчаць аб тым, што ганчарствам зацікаўлены не толькі ў Гарадной і ў раёне, але і за яго межамі».
З дня адкрыцця кіруе Цэнтрам ганчартва былая настаўніца беларускай мовы і літаратуры мясцовай школы Алімпіяда Дзмітрыеўна Леанавец: «Я ж ужо была на пенсіі, калі мяне запрасілі сюды на працу. Я не думала, што змагу. Некалі думала: як я змагу жыць без вучняў? Зараз думаю: як я магла жыць без Цэнтра ганчарства? Ганчарства – гэта ўсё!» Пры створаным Цэнтры з’явіліся гурткі для дзяцей: «Юны ганчар» (кіраўнік Аўраам Мікалаевіч Басавец) і гурток глінянай цацкі «Свістулькі» (кіраўнік Васіль Андрэевіч Казачок).
Героямі свята былі і госці, і мясцовыя ганчары: Мікалай Якаўлевіч Шэлест, Макар Іванавіч Шэлест, Андрэй Сцяпанавіч Мірановіч, Рыгор Іосіфавіч Багатка, Аўраам Мікалаевіч Басавец, Васіль Андрэевіч Казачок. Цёплыя словы прагучалі і ў адрас маладых ганчароў Івана і Сяргея Шэлестаў, Дзмітрыя Пешкі. Адзначылі некаторых гурткоўцаў цэнтра: Аляксандра Яроміча, Аляксея Сеньку, Кацярыну Літвінчык. Мінутай маўчання ўспомнілі ганчароў, што пайшлі з жыцця.
Святочную атмасферу стваралі вядучыя праграмы дырэктар Гараднянскага дома культуры Анжэліка Піва і мастацкі кіраўнік гэтай установы Таццяна Вабішчэвіч. На сцэне выступілі ўзорнае аб’яднанне аматараў фальклору “Згадка” (кіраўнік Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч), дуэт “Экспрэсія” Мачульскага дома фальклору, прыемным стала выступленне ўраджэнкі суседняй в. Пясова, якая вучылася ў Гараднянскай школе, Ніны Комік.
“Каралевай ганчарнага круга” назвала Алімпіяду Леанавец Ірына Ляшкевіч. І гэта сапраўды так: ганчарства – вельмі цяжкае рамяство, вельмі складаная, напружаная праца, якою заўжды займаліся мужчыны. І гэта жанчына, на плечы якой ускладзена адказная справа – захаванне мясцовага майстэрства – з усёй адказнасцю і сур’ёзнасцю, хаця цяжкасцей, як кажа яна сама, хапае, імкнецца прыцягнуць увагу моладзі і дзетак да справы продкаў.
Свиньи убили школьницу в Красноярском крае (Россия). Об инциденте сообщил приближенный к российским силовикам телеграм-канал…
Однако хакер не собирается сдаваться, а наоборот, хочет выложить ещё какие-то материалы.
24-25 ноября в Беларусь залетело рекордное число российских дронов-камикадзе типа «шахед». Мониторинговая группа «Беларускi Гаюн»…
Не любящие секс люди часто встречаются с упрёками и непониманием как от партнёров, так и…
Мужчина пытался убежать, но не успел перелезть через забор.
Министерство обороны России подготовило документ с прогнозом развития военно-политической ситуации в мире до 2045 года.…