13 февраля 2026, пятница04:42

Запись

Дзіцячы фальклор на Століншчыне не знікне і ў ХХІ стагоддзі

11 апреля 2013, 12:05

Семінар для работнікаў 60 устаноў культуры раёна прайшоў на днях у Мачульскім сельскім доме фальклору.

Тэма семінара – «Дзіцячы фальклор роднай вёскі». Метадыст па фальклору і этнаграфіі раённага метадычнага цэнтра Ніна Аляксееўна Лісавец распавяла, якія жанры народнай творчасці захаваліся на Століншчыне. Кіраўнік узорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору «Згадка» Мачульскага сельскага дома фальклору Ірына Мікалаеўна Ляшкевіч падзялілася з калегамі вопытам работы. «Дзіцячы фальклор – гэта казкі майго дзядулі, маёй бабулі», – адзначыла Ірына Ляшкевіч.

Перад удзельнікамі семінара выступілі юныя зорачкі з малодшай і старэйшай груп калектыву «Згадка»: спявалі, танцавалі, паказалі, як гуляць у народныя гульні. Дарэчы, гэта выступленне – дэбют малодшай групы дзіцячага аб’яднання.

Адбылася прэзентацыя інфармацыйна-метадычнага зборніка «Культурныя здабыткі», што выдаецца метадычным цэнтрам раз у квартал. «Зборнік змяшчае  не толькі метадычныя парады кіраўнікам гурткоў дзіцячай творчасці, але і сцэнарныя распрацоўкі для правядзеня мерапрыемстваў», — дадала дырэктар раённага метадычнага цэнтра Алена Мікалаеўна Дубойская.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

Полешуки