Skip to content
5 ноября 2026, четверг 14:06
Все регионы

Беларускія дызайнеры прапанавалі варыянт “вышываных” шын для ровараў

Media-Polesye

Арт-студыя PRAS вырашыла працягнуць трэнд на вышываныя рэчы, якія апошнім часам сталі надта папулярныя. Новы праект атрымаў назву “Вышышына” – размова ідзе пра гумовы пратэктар для ровараў, які пакідае на зямлі адбітак арнамента. Кампанія ўжо прадставіла свае эскізы і шукае праз афіцыйны сайт інвестараў для масавага выпуску. Як паведамляе творчая каманда, спроба стварыць яшчэ адзін арыгінальны “вышываны” […]

Арт-студыя PRAS вырашыла працягнуць трэнд на вышываныя рэчы, якія апошнім часам сталі надта папулярныя. Новы праект атрымаў назву “Вышышына” – размова ідзе пра гумовы пратэктар для ровараў, які пакідае на зямлі адбітак арнамента. Кампанія ўжо прадставіла свае эскізы і шукае праз афіцыйны сайт інвестараў для масавага выпуску.

Як паведамляе творчая каманда, спроба стварыць яшчэ адзін арыгінальны “вышываны” тавар – гэта жаданне “несці беларушчыну ў масы”. 
 

“Традыцыйная вышыванка і гістарычная пагоня ў адным флаконе – старажытны арнамент на колах жалезнага каня. На экалагічна чыстай гуме пад адмысловым прэсам па запатэнтаванай тэхналогіі выплаўлены арнамент – “Знак сонца з крыжыкам”, – так апісвае сваю задуму студыя PRAS.

Па словах дызайнераў праекта, на шыне можна заўважыць сімвал квітнеючай зямлі і нівы, “які прыгожым адбіткам кладзецца на нашу родную зямельку падчас пакатушак, шматкрозь падвышаючы яе ўрадлівасць”. 
 

Цікавы адбітак пратэктар зможа пакідаць і на зямлі, і на снезе.

Арт-студыя PRAS займаецца найперш web-дызайнам, прыкладным праграмаваннем, камп’ютарнай графікай і сучаснай інтэрактыўнай рэкламай.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя

FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
Exit mobile version