22 ноября 2024, пятница00:32

Общество

Апошні дзень перад Ражаством Хрыстовым

24 декабря 2016, 21:18

Сёння ў хрысціян-католікаў вігілія.

Дзень перад святам Нараджэння Хрыста называецца вігілія, што ў перакладзе з лацінскай мовы азначае «начное чуванне». Гэта дзень сціслага посту, калі здаровым дарослым людзям можна прыступаць да ежы толькі адзін раз.

Свята Нараджэння Хрыста адзначаюць за агульным сталом за вігілійнай вячэрай. На стол кладуць сена ці салому і засцілаюць яго белым абрусам. У цэнтры стала на талерку, пакрытую сурвэткай, кладзецца аплатка і разгорнутая кніга Евангелля. Натуральна, у гэты дзень у семьях упрыгожваюць елкі, робяць стаенкі падобныя да тых у якіх нарадзіўся Хрыстос.

На стол падаюцца посныя стравы і безалкагольныя напоі. Звычайна на вігілію гаспадыні гатуюць да 12 страваў. Калі загарыцца першая зорка на небе сям’я збіраецца пры вігілійным стале. Па даўняй традыцыі адно месца за сталом застаецца вольнае – як памяць аб памерлых і аб падарожных, якія неспадзявана могуць пастукаць у дзверы.

Пасля малітвы і чытання галоўным чалавекам у сям’і тэкста з Евангелля, які распавядае пра нараджэнне Хрыста, усе дзеляцца асвечанай аплаткай і віншуюць адзін аднаго са святам. Таксама спяваюцца калядныя песні, што стварае незабыўную атмасферу.

Галоўная і абавязковая страва на вігілійным стале — посная, ці «галодная», куцця (крупяная каша). У Беларусі куццёю называюць саму вігілійную вячэру.

Куцця сімвалізуе еднасць беларускага народа, бо нягледзячы на канфесійныя падзелы — гэта калядная ежа і для католікаў, і для праваслаўных.

Сёння ў Пінскай катэдры а 23.15 пакажуць дзіцячую Батлейку, далей, апоўначы адбудзецца ўрачыстая імша-пастэрка.

25 снежня святочныя імшы будуць адбывацца ў наступныя гадзіны: а 08.30; 10.30; 12.00; 19.00.


Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media
Александр Лукашенко принимает участие в церемонии открытия конференции ООН по изменению климата в Баку, Азербайджан. 12 ноября 2024 года. Фото: Reuters