23 ноября 2024, суббота06:13

Культура

Дзень Незалежнасці і Дзень горада святкуе Столін

3 июля 2018, 13:11

Тэатралізаваны мітынг «Беларусь – мая Радзіма» завяршыўся, урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці і Дня горада Століна працягваюцца.

Неспрыяльнае надвор’е не прымусіла адмовіцца прыйсці жыхароў і гасцей горада на плошчу Леніна ў святочны дзень.

Па вуліцы Савецкай прайшлі прадстаўнікі працоўных калектываў Століншчыны, раённых грамадскіх арганізацый, гарадскіх і сельскіх выканкамаў, падрастаючае пакаленне. Хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых у барацьбе супраць фашызму ўшанавалі іх памяць.

Тэатральны мітынг працягнулі культурна-забаўляльнай праграмай у гарадскім парку. Там жа працуюць шматлікія выставы, фотазона. На сцэнічных пляцоўках выступаюць прафесійныя і аматарскія творчыя калектывы.

У 19.30 каля цэнтральнай эстрады пачнецца конкурсная праграма “Містэр Століншчыны”. У 21.00 – пачатак канцэрта гасцей з Ляхавіч, які працягне выступленне Дзмітрыя Камінскага. У 22.55 Столін далучыцца да рэспубліканскай акцыі “Спяваем гімн разам!”. У 23.00 запланаваны святочны феерверк, пасля гэтага – танцавальна-забаўляльная праграма. Падрабязная праграма знаходзіцца тут.

Дадавайце свае фотаздымкі са свята ў Століне!

Тут можна ўбачыць святкаванне Дня Незалежнасці ў 2014 годзе, у 2015 годзе, у 2016 годзе, у 2017 годзе


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media