Нават неспрыяльнае надвор’е не прымусіла адмовіцца прыйсці жыхароў і гасцей горада на плошчу ў гэты дзень.
Урачыстасці з нагоды Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і Дня горада Століна працягваюцца ў гарадскім парку.
На дзвюх сцэнічных пляцоўках разгарнулася насычаная культурна-забаўляльная праграма “Святкуе кожны беларус”. На пляцоўцы ля ўвахода ў парк выступаюць вядучыя калектывы ўстаноў культуры раёна. На цэнтральнай эстрадзе сваёй творчасцю столінскіх гледачаў радуюць народны хор ветэранаў Столінскага ГДК і ансамблі з расійскага горада Тосна. У 14.00 там жа распачнецца конкурс “Прыгажуня Палесся – 2017”.
У парку працуюць шматлікія выставы, фотазона.
У 21.00 пачнецца выступленне народнага харэаграфічнага ансамбля і народнага тэатра песні з расійскага горада Скапін, а таксама вакальнага ансамбля “Чысты голас” з Мінска.
У 23.00 запланаваны святочны феерверк, пасля гэтага – танцавальна-забаўляльная праграма.
Тут можна ўбачыць, як святкавалі 3 ліпеняў 2014 годзе, у 2015 годзе, у 2016 годзе.
Дадавайце свае фотаздымкі са свята ў Століне!