23 ноября 2024, суббота04:53

Общество

Палешукі ў Польшчы: як то з хлебам было

30 июля 2017, 12:38

Беларускія палешукі, якія выехалі напрыканцы 40-х гадоў мінулага стагоддзя ў Польшчу, стварылі грамадскае аб’яднанне Towarzystwo  Miłośników Polesia (Таварыства аматараў Палесся), мэта якога - аб’яднанне палешукоў, адраджэнне спадчыны і перадача вопыту маладому пакаленню.

Вось ужо 10 гадоў Таварыства ладзіць свае з’езды і святы, на якія з’язджаюцца з усёй Польшчы былыя жыхары беларусскага Палесся. Гасцямі імпрэзаў бываюць і пінчукі. Іна Скакоўска падзялілася ўраджаннямі з мерапрыемстваў.

Свята ураджаю “Як то з хлебам было” ладзілася ў гміне Cybinka ( Цыбінка) Любускага ваяводства ў весцы Бялково. Акрамя таго, у Цыбінцы прайшлі VI  З’езд  палешукоў і іх нашчадкаў і навукова- папулярная канферэнцыя  “Зберагчы памяць”,  якія віталі бурмістр гміны Марек Каладзейчык і сустаршыні таварыства пані Леокадзія Шалтун і Яўген Ніпарка.

Прафесар Войцэх Вярышка

– Гаварыты буду па-нашаму, по простаму, як нашыя бацькі, – звярнуўся да прысутных прафесар Войцэх Вярышка. Ён падкрэсліў, што мясцовая супольнасць памятае  палесскія традыціі і карані.

На канферэнцыі  адбылася прэм’ера  фільма “Polesie- utracony raj” (Палессе – страчаны рай). У фільме сабраныя гісторыіі старэйшых жыхароў вескі  Бялкова. Палешукі дзеляцца ўспамінамі з дзяцінства, распавядаюць, як цяжка было пакідаць родную веску ў канцы 40-х гадоў мінулага стагоддзя і ехаць ў невядомае… Але гэта выратавала іх ад калектывізаціі і вывозу ў Сібір.

– Далі нам два вагоны: адзін для скаціны – карова, свінні, куры, цялушка – у другім ехала сямья. На прыпынках сяляне стараліся скаціну напаіць, пакарміць, а галоўнае  – чакалі наступны лакаматыў і ехалі далей. Куды – не ведалі. За горадам Познань была развілка, цягнік павярнуў на Захад, на некалі нямецкія тэрыторыі. Ехалі два тыдні, ажно скончыліся рэльсы, прыйшлося высядаць, ісці шукаць, дзе пераначаваць”,  –  так пачалося для палешукоў новае жыцце, амаль пры нямейцай мяжы над ракою Одра.

Прафесар Войцэх Вярышка нарадзіўся ужо ў Польшчы, але бацькі паўплывалі на яго светапогляд, ён даўно займаецца збіраннем матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны, утварыў ў весцы Бялкова ўласны музей вескі Пецелева (сення Бярозаўскі район), ведае шмат песень і дасканала размаўляе па-палесску.

Музей вёскі Пецелева

Прыязджаюць на з’езд  палешукі Польшчы з розных гарадоў: гэта падстава, каб пабачыцца, паразмаўляць і вызначыць планы. Частым госцем з Пінску быў тут краязнаўца  Аляксей Дуброўскі (светлая яму памяць). Штогод сюды прыязджаюць вучні Польскай школы імя Рышарда Капусцінскага з Пінску начале з дыректаркай Аленай Яруціч. Сёлета на з’езд палешукоў завітал  вядомы пінскі пчаляр Мікалай Качаноўскі і журналістка Іна Дзямід.   

Алена Яруціч (другая злева) Мікалай Качаноўскі (другі справа)

Яўген Ніпарка пячэ хлеб па старых рэцэптах

Ініцыятарам свята ураджаю з’яўляецца польскі фермер Яўген Ніпарка, бацькі якога пераселяныя былі з Бярозоўскага району. У спадара Яўгэна вялікае гаспадарства: каровы, коні, сваё поле. Галоўнай справай апошніх гадоў стала адраджэнне традыцыіі выпечкі экалагічнага  хлеба па старой  палескай рэцэптуры.  

Сямейны бізнэс

Для гэтай справы спадар Яўген нават прыстасаваў мікарааўтобус, каб зручней было ездзіць па фермерскіх  кірмашах. На такой перасовачнай хлебапечцы польскі фермер аб’ехаў ужо ўсю Германію і Польшчу, а вось на малой радзіме, на Палессі, яго хлеб яшчэ не спрабавалі.

– Гэта ёсць у нашых планах, –  кажа спадар Яўген. – Прыедзем абавязкова.

Перасоўная пякарня

Музей ў мясцовым клубе

Яўген Ніпарка не толькі хлеб выпякае, ён і ў полі працуе. А яшчэ стварае  музей -скансен “Палесскі двор”. Есць ужо хата, крытая чаротам , шмат прылад жыцця і працы,  але большасць экспанатаў пакуль знаходзіцца ў мясцовым клубе вёскі Бялкова. Менавіта тут месціцца бібліятэка з кніжкамі пра Палессе.

Альбін Крыжко нарадзіўся ў вёсцы Гарадзішча пад Пінскам

– Як толькі даведаліся, што мы з Пінску, дак адразу пачаліся размовы- ўспаміны. А я нарадзіўся ў весцы Гарадзішча, – паведаміў  спадар  Альбін Крыжко і паказаў нам сваю кніжку. Спадару Альбіну было восем гадоў, калі пачалося вайна, ён добра памятае нямецкія авіяналёты. А найлепшыя ўспаміны, звязаныя з Гарадзішчанскім возерам, спадар Альбін узгадвае, як з сябрамі лавілі рыбу.

Альбін Крыжко – аўтар кнігі “Мае ўспаміны пра Палессе”, дзе дакладна і з замілаваннем ён распавядае гісторыю сваёй сям’і і вёскі, кляштара Бенедыктынцаў, якога ўжо, на жаль, няма.

Выстава пінскага журналіста Паўла Куніцкага

Сучаснае Пінскае Палессе і яго вясковае жыццё можна было ўбачыць на фотавыставе пінскага журналіста Паўла Куніцкага. Вельмі добра, што размясцілі фотаграфіі не ў памяшканні, а на вуліцы, дзе да стэндаў падыходзілі людзі.

Спявачка Ёанна Славінска выкарыстоўвае палесскія матывы ў сваёй творчасці

На з’езды палешукоў ў Бялкова прыязджае шмат выдатных асоб.  Напрыклад, вядомая ў Польшчы спявачка Ёанна Славінска, яе бабуля родам з Бярозаўскага району. Пані Ёанна добра ведае гісторыю сваёй сям’і і нават размаўляе па-палескі. Яна спявае ў музычным стылі “этна” і ў сваёй творчасці выкарыстоўвае палескія матывы.

Палешукі ідуць у поле

Пасля ўрачыстасцяў пачынаецца шэсце на поле за веску, дзе і адбываецца кульмінацыя свята ўраджаю і першага снапа “Як то з хлебам было”.

На поле ідуць са спевамі праз ўсю веску. Даўно сюды прыезждае ансабль народнай песні “Весялухі” з Бярозы, які сябруе з мясцовым фальклорным калектывам “Крынічанька”. Можна сказать, што бярозаўскія “Весялухі”  былі  “хітом” ўсёй музычнай праграммы фестываля.

Што здзівіла? А тое, што амаль кожны ўдзельнік свята быў ў вышыванцы – ад прадстаўнікоў мясцовых улад да простых  жыхароў. Па словах спадарыні Агаты, Яўгена Ніпарка, у кожнай хаце ў куфары ёсць даматканая вышыванка, рушнікі, спадніцы – скарб, які бабулі прывезлі з Палесся з сабою ў Польшчу. 

Сёння нават малыя дзеткі ў весцы Бялкова маюць вышываныя сукеначкі і далучаюцца з мамамі да свята. Для маленькай Зоські мама Агата сама зрабіла з белага палатна сукеначку і крыжікам вышыла мілы сэрцу чырвоны арнамэнт.

Маленькая Зоська ўжо ў вышыванцы

Мікалай Качаноўскі ў фірмовай вышыванцы

– І мы, пінчукі, годна былі убраныя. Напрыклад, пчаляр Мікалай Качаноўскі на вышыванцы, апрача ўзору, мае  радавы герб “Астоя”.  А у мяне – перкалевая вышываначка мінулага стагоддзя, яна ручной работы і захоўваецца ў сапраўдным куфару.

Сялянскі пачастунак.      Іна Дзямід на свяце ўраджаю

Самая старая жанчына павінна першай зрэзаць сноп

ДАВЕДКА “МП”

Пасля Другой сусветнай вайны Савецкі саюз перадаў ПНР 17 раёнаў Беластоцкай вобласці БССР разам з горадам Беласток і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Згодна з дамовай, паміж дзяржавамі павінен быў адбыцца абмен насельніцтвам. То бок, беларусы, якія не жадалі жыць у Польшчы маглі пераехаць у БССР і наадварот – палякі маглі пераехаць у ПНР. Гэтым і скарысталіся некаторыя жыхары Палесся і з’ехалі ў Польшчу. Польскія ўлады іх, як правіла, сялілі ў вёскі на Захадзе краіны на мяжы з Нямэччынай. 

На пачатку – супольная малітва і блаславенне, а потым на права першага снапа запрасілі старэйшую  жанчыну вёскі, якая сярпом, прывезеным з  Палесся, сжала першыя каласкі жыта. Мазолістыя рукі бабулі не забыліся, як некалі працавалі ў полі.

Стары серп перадаецца з рук ў рукі, кожны хоча дакрануцца да рэліквіі  і адчуць смак цяжкай сялянскай працы.

Каб легчэй  было стажкі ставіць, да жанчын далучаюцца касцы. Мужчыны звычайна прыходзілі на поле і накашвалі жыта, што дазваляла хутка  вязаць снапы. Як аказалася – гэта цяжка: спіна не разгінаецца, трэба шпарка  рабіць, а касцы ўжо далёка.

На змену ручному кашэнню прыходзіць механізацыя. Спадар Ніпарка з малодшым ўнукам прыбывае на поле на камбайне. Камбайны  Bizon  ужо даўно не вырабляюцца ў Польшчы – гэта машына – рарытэт, але наш зямляк адрамантаваў яе і захоўвае  ва ўласнай гаспадарцы. 

Рарытэтны камбайн Бізон

Пасля паказу механічных прыстасаванняў для працы ў полі ўсіх запрасілі на пачастунак. Мясцовыя гаспадыні краілі вялізнымі кавалкамі свойскі хлеб, пышныя булкі , тут жа скібкі намазвалі хатнім маслам. А з бідонаў налівалі кожнаму кубак кіслага малака.  

Па словах мясцовых жанчын, да свята ўраджаю кіслае малоко ад свойскіх каровак спецыяльна прывезена возам  на поле. Просты сялянскі пачастунак паказаўся неверагодна смачным.

– Ну вось і цяпер разумеешь, як хлеб даецца, –  падводзіць вынік Яўген Ніпарка.  У гэтым і ёсць сэнс нашага свята, каб моладзь разумела, шанавала  вясковую працу і бачыла “ Як то з хлебам было”.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media