24 ноября 2024, воскресенье05:38

Культура

680 год далучэння Гомеля да Беларусі

1 сентября 2015, 16:45

Тысячагадовая гісторыя беларускай дзяржаўнасці мае шмат вялікіх і важных дат, што мелі вялікае значэнне для сучаснай Беларусі.

Адной з важнейшых такіх дат для жыхароў Гомеля і Гомельшчыны з’яўляецца 1335 год і аб ім трэба распавесці падрабязней, бо сёлета, у 2015 годзе, адзначаецца юбілей – 680 год уваходжання Гомеля ў склад Беларусі.

 

Чаго хаваць, расійская прапаганда настойліва нават праз Вікіпедыю спрабуе давесці, што Гомельшчына спрадвечна расійская зямля, што незаконна і без жадання жыхароў была адарваная ад РСФСР і далучаная да Беларусі ў 1926 годзе. Нажаль, трэба прызнаць, што шмат беларусаў з-за браку адукацыі і крытычнага мыслення вераць у гэта, не спрабуючы правяраць інфармацыю, што падкідвае беларусам краіна з усходу ад Магілёва.

 

 

Праўда аб Гомелі і Гомельскай зямлі наступная – гэта спрадвечная беларуская тэрыторыя, дзяржаваўтваральная для Беларусі зямля, што амаль 7 стагоддзяў афіцыйна і юрыдычна ў складзе Беларусі, спрадвечна насялялася беларусамі і яшчэ да 1335 года была беларускай, але не замацаванай за Беларуссю юрыдычна.

 

 

Кропку юрыдычным афармленні Гомеля і Гомельшчыны ў складзе Беларусі паставіў у 1335 годзе Віцебскі князь Альгерд, будучы 12-ты Вялікі князь Вялікага княства Літоўскага, адзіным пераемнікам якога зараз з’яўляецца Беларусь.

 

 

З гэтых часоў Гомель жыў лёсам пагранічнага гораду на паўднёва-ўсходняй ускраіне Беларусі, займаў важнае месца ў абарончым поясе замкаў Панізоўя. Разам са Старадубам быў часткаю «ўдзелу» князя Патрыкія Нарымунтавіча, пляменьніка Альгерда.

 

Сёння ў Гомелі яшчэ няма помніка Альгерду, не з’яўляецца ён і ганаровым грамадзянінам горада, хоць, несумненна, заслугоўвае гэтага як ніхто іншы і вядома, з часам сваё прызнанне ад гараджанаў Альгерд атрымае. Як атрымаў гэта прызнанне ў Віцебску, дзе не так даўно быў усталяваны яго конны помнік.

 

 

Несумненным з’яўляецца і той факт, што адна з гомельскіх вуліц павінна насіць імя князя Альгерда. Хочацца спадзявацца, што і гэта пытанне будзе ў хуткім часе вырашана. Шмат гарадскіх вуліц носяць назывы людзей, падзей і назваў, што не маюць ніякага дачынення да Гомеля і яго гісторыі, але няма вуліцы імя чалавека, што сапраўды зрабіў Гомель назваўжды беларускім.

 

Фактам з’яўляецца і тое, што ў іншых населеных пунктах не патрымліваецца належная павага і повязь Гомеля з іншымі часткамі Беларусі – амаль няма населеных пунктаў, што маюць вуліцу Гомельскую. З’яўленне такіх вуліц у кожным больш-меньш вялікім паселішчы Беларусі не толькі яшчэ больш моцна звяжа усе часткі Беларусі, але і аддасць павагу да зямлі, што стагоддзямі стаяла на варце і абараняла нашу краіну – Беларусь.

 


На суде во время дачи показаний рядом с девушкой была собака, которая была предоставлена судом для эмоциональной поддержки жертвы. Скрин видео: france3paca / YouTube
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pravo.by
Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com