23 ноября 2024, суббота08:07

Культура

У свяце роднай мовы ў Брэсце прыняў удзел дзіцячы калектыў з Мачуля

25 февраля 2015, 13:47

У мерапрыемствах пад назвай “Жывыя вытокі”, што прайшлі 21 лютага ў абласным грамадска-культурным цэнтры, прынялі ўдзел выканаўцы ўзорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору “Згадка” Мачульскага сельскага дома фальклору.

Гэта адзіны калектыў са Століншчыны, які запрасілі паўдзельнічаць у абласным свяце. Першае з мерапрыемстваў – адкрыццё выставы ў адной з выставачных залаў Брэста (па вул.Савецкай). Мачульцы не толькі пабывалі на адкрыцці выставы мастака Рыгора Сітніцы “Простыя рэчы”, але і пачулі яго вершы.

Цудоўныя карціны мастака і паэта Рыгора Сітніцы ўразілі майстэрствам аўтара і выразнасцю выканання, што на першы погляд падалося, што гэта фотаздымкі”, – распавяла Медыя-Палессю кіраўнік узорнага дзіцячага аб’яднання аматараў фальклору «Згадка» Ірына Ляшкевіч. Сапраўды, асаблівасць стылю мастака – фатаграфічная дакладнасць малюнка. Таму і падалося з першага погляду, што гэта – фотаздымкі. Адкрыццё выставы суправаджалася выступленнем мінскага гурта “Старое сяло”, у рэпертуары якога – народная музыка.

ДАВАДКА “МП”

Міжнародны дзень роднай мовы адзначаецца 21 лютага.  Гэты дзень абвешчаны ЮНЕСКА 15 гадоў таму. Яго мэта – ахова культурнай разнастайнасці, адсочванне стану моў, а таксама садзейнічанне выпраўленню сітуацыі з іх знікненнем. Па дадзеных ЮНЕСКА, палова з шасці тысяч моў у свеце знаходзіцца пад пагрозай знікнення. 

“Згадка” прыняла ўдзел у святочным канцэрце ў будынку абласнога грамадска-культурнага цэнтра. Крыкі “Брава!” пасля выступлення мачульцаў сведчылі пра тое, што калектыў выканаў сваю частку праграмы ўдала. За ўдзел у канцэрце юным выканаўцам уручылі граматы. “Але самым яркім момантам нашага знаходжання на свяце стала этна-дыскатэка. От і патанчылі! Да мачульскай Згадкі далучыліся дзіцячы калектыў са Спорава, ды проста гараджане, што завіталі на свята. Хораша было танчыць пад цудоўную ігру гурта Старое сяло, – падзялілася ўражаннямі Ірына Ляшкевіч. – Мы паказалі мясцовы варыянт танца “Карапет”, толькі мачульскі танец “Шэн”. Таксама тачылі “Кракавяк”, “Падыспан” і іншыя. Каля дзвюх гадзін практычна бесперапынных танцаў далі такі пазітыўны зарад энергіі, што свята надоўга застанецца ў нашай памяці”. 

Напрыканцы свята арганізатары падаравалі дзецям кошыкі з цукеркамі, а Ірыну Ляшкевіч папрасілі прачытаць свае вершы, што паэтка зрабіла з задавальненнем.

Узорнаму дзіцячаму аб’яднанню аматараў фальклору «Згадка» Мачульскага сельскага дома фальклору ў 2014 годзе споўнілася 25 год. Зараз калектыву патрэбны новыя сцэнічныя касцюмы і музычны інструмент.


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media