Гэта значыць, што самыя прадпрымальныя палешукі ўжо высадзілі першую расаду агуркоў у цяпліцы ці “парнікі”, як іх называюць на Століншчыне.
Хто займаецца вырошчваннем агародніны ў цяпліцы, ведае, што перш, чым пачынаць працу ў цяпліцы, патрэбна вырасціць расаду ў невялічкай цяплічцы, якую называюць на Палессі “расадніцай”. Для гэтага робяць спецыяльныя цяпліцы-расаднікі, якія атапліваюць.
З плёнкі шыюць “мяшэчкі” без дна, якія напаўняюць глебай. У іх сеюць насенне, напрыклад, агуркоў. Акрамя таго, што расаднік патрэбна ацяпляць, там яшчэ трэба ўсталяваць дадатковае асвятленне, каб культурныя расліны як мага больш часу знаходзіліся пры святле. Вось у такіх умовах вырастае расада. Хто пасеяў раней, той раней і ў цяпліцу яе высадзіць, у таго раней за астатніх першы ўраджай агуркоў з’явіцца.
Напрыклад, на цяпліцу ў адну сотку патрэбна ад трохсот да чатырохсот асобнікаў расады агуркоў. Як кажуць некаторыя палешукі, цяпліцы ў іх невялікія, так сотак чатыры-сем. Вялікай лічыцца цяпліца, напрыклад, у 24 соткі і болей. Вось і лічыце, колькі патрэбна расады, каб засадзіць такія плошчы.
Калі расаду даволі рана перасаджваюць у цяпліцу, то такая цяпліца атапліваемая. Для нармальнага росту агуркоў патрэбна, каб у ёй увесь час падтрымлівалася тэмпература прыкладна плюс 18 – плюс 20 градусаў.
Вось і атрымліваецца, што шчыруюць людзі ў цяпліцы і дзень, і ноч, бо вырошчванне ў цяпліцах агародніны – адзін са спосабаў зарабіць на жыццё для сваёй сям’і.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.