17 мая 2024, пятница17:43

Общество

Юлія Семчанка: “Гэта мой самы родны куточак зямлі”

10 апреля 2024, 13:33

Фота з асабістай старонкі Юліі Семчанка ў ФБ

Фота з асабістай старонкі Юліі Семчанка ў ФБ

Юлія Семчанка - жонка вядомага журналіста, былога кіраўніка прэзідэнцкага Пула Дзмітрыя Семчанкі, а зараз палітзняволенага і асуджанага на 3 гады калоніі за сваю пазіцыю - нарадзілася ў Століне, вырасла ў Лунінцы. Зараз чакае мужа з турмы. Шмат вандруе, прырода дапамагае закаляць і без таго моцны дух гэтай маладой жанчыны з Палесся.

 

Уражаннямі ад сплава да байдарках Юлія падзялілася ў сваем пасце на ФБ”. Перадруковаем без зменаў:

“У гэтым годзе ў мяне былі дзве вандроўніцкія мары: пабачыць Блакітныя азёры і мора Герадота. Палесскае мора было абавязковым пунктам не толькі таму, што гэта адзін з самых папулярных і прыгожых турыстычных маршрутаў, а і таму, што гэта мой самы родны куточак зямлі. Жыццё цяпер такое непрадказальнае, кожную новую вандроўку ўспрымаеш як падарунак, і я проста спяшаюся жыць:)

Я нарадзілася ў Століне, потым да 17 гадоў жыла ў Лунінцу. У падлеткавым узросце часта марыш пераехаць у вялікі горад за большымі магчымасцямі. А дарослай з замілаваннем узіраешся ў маленечкія вёскі і родныя гарады, быццам і там шукаеш адказы на пытанні: а хто я такая, хто мы?

Заўсёды цёпла на душы, калі людзі знаходзяць сваё прызначэнне на малой радзіме, калі знаходзяць справу з сэнсам і карысцю, нягледзячы на ўсе складанасці і перашкоды…

Дык вось паміж маімі роднымі гарадамі акурат цячэ рака Прыпяць. Яна любімая з дзяцінства, як і даволі не простая дарога паміж Лунінцам і Столінам з пераправай праз раку, з вялічэзнымі дрэвамі і нечаканымі заваротамі.

Беларускае мора захапляе, уражвае і пакідае цябе сам-насам з прыродай. Ёсць толькі ты, бясконцыя неба і вада. У такія моманты вы ёсць адное цэлае, таксама бясконцае і неабсяжнае. У такія моманты ты бліжэй да сваіх продкаў-палешукоў, бліжэй да сапраўднай сябе. І зусім не важна, плывеш ты пад сонцам ці дажджом – асалода ад яднання з прыродай аднолькава неймаверная”.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вконтакте, Одноклассники, Facebook, Instagram.

ПО ТЕМЕ:


Все регионы

Фото из архива МП
Люди по традиции сидят у могил своих близких
Снимок носит иллюстративный характер
Фото использовано в качестве иллюстрации
Любовь Кожановская, личное фото из соцсетей

В стране и мире

Харьков. Фото РБК
Фото: twitter.com/Straz_Graniczna
Оксана Красникевич демонстрирует новое стоматологическое оборудование
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: belmarket.by

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя