Адкрыццё выставы “Святочныя Іконы”, на якім прадстаўлены некаторыя абразы, намаляваныя падчас міжнародных майстар-класаў іканапісу ў польскай Навіцы, адбылося 17 ліпеня.
Адкрыццё выставы “Святочныя Іконы”, на якім прадстаўлены некаторыя абразы, намаляваныя падчас міжнародных майстар-класаў іканапісу ў польскай Навіцы, адбылося 17 ліпеня.
На адкрыцці прысутнічалі: генеральны консул Рэспублікі Польша ў Брэсце Ганна Новакоўска, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, арганізатар іканапісных семінараў Матэўш Сора (Польшча) і прадстаўнік Пінскага гарвыканкаму Валянціна Кулак.
Традыцыю штогадовых творчых вераснёўскіх сустрэч іканапісцаў ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) заклалі ў 2009 годзе. Спачатку ў іх прымалі ўдзел мастакі з Польшчы, Украіны і Славакіі, а з 2011 года да праекту далучыліся беларусы.
Працу мастакоў суправаджаюць супольныя малітвы, канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. На варштатах іканапісцы, якія належаць да розных хрысціянскіх канфесій, з дапамогай мастацтва ладзяць міжкультурны дыялог. Абразы пішуцца ў розных тэхніках і па канонах як Усходняй, так і Заходняй Царквы з мэтай аднавіць ікону як важны элемент літургічнай выявы.
За гэтыя гады ў плэнерах у Навіцы ўзялі ўдзел больш за 50 мастакоў, якія працягваюць традыцыі пісання ікон. А іх працы выстаўляліся ў Крыніцы-Здруі (Польшча), Пшэмысьлі (Польшча), Любліне (Польшча), Варшаве (Польшча), Луцку (Украіна), Львове (Украіна), Гродна, Мінску, Віцебску. Творы сучаснага сакральнага мастацтва ўбачылі больш за 15 тысяч чалавек.
Выстава будзе працаваць у музеі Беларускага Палесся па 16 жніўня 2015 года.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.