20 июля 2024, суббота13:27

Запись

Выстава “Святочныя Іконы” адкрылася ў музеі Беларускага Палесся

19 июля 2015, 10:02

Адкрыццё выставы “Святочныя Іконы”, на якім прадстаўлены некаторыя абразы, намаляваныя падчас міжнародных майстар-класаў іканапісу ў польскай Навіцы, адбылося 17 ліпеня.

Адкрыццё выставы “Святочныя Іконы”, на якім прадстаўлены некаторыя абразы, намаляваныя падчас міжнародных майстар-класаў іканапісу ў польскай Навіцы, адбылося 17 ліпеня.

На адкрыцці прысутнічалі: генеральны консул Рэспублікі Польша ў Брэсце Ганна Новакоўска, біскуп Пінскі Антоні Дзям’янка, арганізатар іканапісных семінараў Матэўш Сора (Польшча) і прадстаўнік Пінскага гарвыканкаму Валянціна Кулак.

Загалоўная ікона выставы. Укрыжаванне, Аляксей Доўнар (Беларусь)

Традыцыю штогадовых творчых вераснёўскіх сустрэч іканапісцаў ў Навіцы (Польшча, Малапольскае ваяводства) заклалі ў 2009 годзе. Спачатку ў іх прымалі ўдзел мастакі з Польшчы, Украіны і Славакіі, а  з 2011 года да праекту далучыліся беларусы.

Працу мастакоў суправаджаюць супольныя малітвы, канферэнцыі і дыскусіі, у якіх удзельнічаюць вядомыя мастацтвазнаўцы і тэолагі. На варштатах іканапісцы, якія належаць да розных хрысціянскіх канфесій, з дапамогай мастацтва ладзяць міжкультурны дыялог. Абразы пішуцца ў розных тэхніках і па канонах як Усходняй, так і Заходняй Царквы з мэтай аднавіць ікону як важны элемент літургічнай выявы.

За гэтыя гады ў плэнерах у Навіцы ўзялі ўдзел больш за 50 мастакоў, якія працягваюць традыцыі пісання ікон.  А іх працы выстаўляліся ў Крыніцы-Здруі (Польшча), Пшэмысьлі (Польшча), Любліне (Польшча), Варшаве (Польшча), Луцку (Украіна), Львове (Украіна), Гродна, Мінску, Віцебску. Творы сучаснага сакральнага мастацтва ўбачылі больш за 15 тысяч чалавек.

Выстава будзе працаваць у музеі Беларускага Палесся па 16 жніўня 2015 года.

 

Генеральны консул Рэспублікі Польша Ганна Новакоўска ( у жніўні сканчае всаю працу ў Беларусі) адзначыла, што яна рада, што прывезла ў Пінск такую цікавую выставу, якая дапамагае разумець культуру народаў Беларусі, Украіны і Польшчы.

Арганізатар іканапісных семінараў Матэўш Сора (Польшча) (у сярэдзіне) падкрэсліў, што на плэнэрах прадстаўлена мастацтва сакральнай тэматыкі, кожны год з новай тэмай.

 

Біскуп пінскі Антоні Дзям’янка заўважыў, што выстаўленыя абразы адлюстроўваюць хрысціянскую духоўнасць сучасных людзей і яднаюць хрысціян розных канфесій”.

 

Богаз’яўленне, Андрэй Віннічок (Украіна)

Нараджэнне Хрыстова, Зміцер Гордзіца (Украіна)

Пацалунак Юды, Віктар Доўнар (Беларусь)

Начальнік аддзелу ідэалогіі, культуры і па справах моладзі Пінскога гарвыканкама Валянціна Кулак (злева) і вядомы беларускі дызайнер Валянцін Трусаў. У прамове на адкрыцці выставы спадарыня Кулак адзначыла, што наша краіна – прыклад міру, стабільнасці і рэлігійнай талернатнасці.

Нараджэнне Багародзіцы, Вольга Мароз (Украіна)

Перанясенне мошчаў Святога Мікалая, Канстанцін Марковіч (Украіна)

Уезд Госпада ў Ерусалім, Ромко Зілінка (Украіна)

Дабравешчанне, Моніка Яромэе (Польшча)

 


Все регионы

Фото Пинсктранс
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: vashgorod.ru
Фото используется в качестве иллюстрации
Фото читателя из Пинска
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: cluber.com.ua
Фото из группы Zello

В стране и мире

Фото pixabay.com
Фото
Рико Кригер. Фото с его Linkedin
Фото иллюстрационное с сайта ГПК Беларуси

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя