Выстава работ вядомых мастакоў Пінску не адбылася па віне арганізатараў

Выстава, запланаваная на 2 кастрычніка ў гарадской канцэртнай зале, не адбылася. Мастакі вымушаны былі выставіць карціны, напісаныя пад час пленэру, у сваім гатэлі.

У Пінск на пленэр прыехалі вядомыя беларускія мастакі: Уладзімір Уродніч, Эдуард Агуновіч, Святлана Наздрын-Платніцкая, Алесь Суша, Кастусь Качан, Аляксандр Збаўчык, Алена Шарып. Вынікам працы павінна была стаць выстава карцін, напісаных на Піншчыне.

Выстава сарвалася не з-за нейкіх там перашкодаў з боку чыноўнікаў, а з-за нядбайнасці арганізатара мерапрыемства. Як распавялі мастакі, пленэр адразу пачаўся неяк сумбурна  – не было яснай праграмы. Запрашаючы бок (адзін з мясцовых мастакоў) не пацягнуў мерапрыемства ні ў фінансавым, ні ў арганізацыйным плане.  Тады  да справы далучыліся простыя гараджане і два пінскія прадпрымальнікі, якія і ўзялі на сябе адказнасць за прыём гасцей. А месца для выставы, якое ўзгаднілі мясцовыя ўлады, проста не паспелі падрыхтаваць.

Аднак мастакі запрасілі ўсіх жадаючых у свой гатэль, у калідорах якога адбылася імправізаваная выстава. Мастакі проста “на каленцы” падпісвалі свае творы і дарылі іх гараджанам, якія дапамаглі правесці пленэр.

Удзельнікі пленэра падзяліліся сваімі думкамі аб мерапрыемстве:

Мікалай Качаноўскі, прадпрымальнік:

-Цяжкасці з арганізацыяй былі для мяне крыху нечаканымі, аднак,  як кажуць, “Госць у хату – Бог у хату”, таму прыйшлося дапамагаць.

Цямчык Яўген, прадпрымальнік:

-Не хацелася, каб у такіх вядомых гасцей засталіся дрэнныя ўспаміны пра Пінск, таму я далучыўся да гэтай справы.

Уладзімір Уродніч, мастак:

-Думаю, што мы зладзім яшчэ вялікую выставу ў музеі беларускага Палесся. Пінск варты таго, каб сюды прыязджалі знакамітыя творцы.

Эдуард Агуновіч, мастак:

-Мне ў Пінску вельмі спадабалася, а трапіўшы на сядзібу ў вёску Качановічы, быў асабліва ўражаны: там такая ашаламляльная прырода і такія гасцінныя людзі.

Алена Шарып:

-Пінск – цудоўны горад. Тут такія прыгожыя вуліцы, дзіўная прырода. Я сама родам з Віцебшчыны, у нас такога няма. Я некаторы час была ў творчым крызісе, а ў Пінску прыйшло натхненне і вельмі захацелася маляваць. Шкада, канешне, што не адбылася выстава, аднак Пінск варты таго, каб сюды вярнуцца і правесці ўсё належным чынам.

У наведвальнікаў нашага сайта ёсць магчымасць паглядзець выявы карцін, якія ўжо зараз можна лічыць унікальнымі.

Поделиться

Последние новости

Смертельное ДТП в Пинске

ДТП произошло вечером на улице Завльной.

17 минут назад

В Пинском районе учили, как агитировать за выборы

Семинар прошёл в Пинковичах.

22 минуты назад

Республиканская ярмарка вакансий для людей «серебряного» возраста и  инвалидов пройдет 28 ноября в Лунинце.

32 минуты назад

Где на Полсесье работают датчики контроля скорости?

В целях повышения безопасности дорожного движения на улицах населенных пунктов и автомобильных дорогах Брестской области…

43 минуты назад

Состояние Илона Маска достигло практически $350 миллиардов

Бизнесмен обновил свой финансовый рекорд.

1 час назад

Как сделать дистиллированную воду

Это несложно, но довольно муторно.

2 часа назад