Skip to content
26 октября 2026, понедельник 11:27
Все регионы

Вось такі цікавы тур праклалі пінскія велатурысты

Media-Polesye

У пінскіх велатурыстаў склалася добрая традыцыя: закрываць веласезон 7 лістапада.

На гэты раз было вырашана праехаць ад вёскі Парэчча да Азарыч – па шляху, дзе ў гады Першай сусветнай вайны праходзіла германская вузкакалейная дарога, распавядаюць арганизатары велатуру ў групе “Па-першае, я з Пінска”.

“Мы наведалі былыя артылерыйскія пазіцыі немцаў 67-га рэзервовага палка (RFAR 67) у раёне Вялікага Халожына, а пад Азарычамі агледзелі пяць (зусім нядаўна выпадкова знойдзеных пасля высечкі лесу) вялікіх дотаў для гаўбіц 35-га рэзервовага палка. Шлях дадому пралягаў па лініі фронту – каналу Агінскага, дзе, дарэчы, мы натыкнуліся на кулямётны ДОТ, пра які раней не ведалі”.

Свой шлях удзельнікі паказалі на фота.







Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя