Skip to content
5 ноября 2026, четверг 08:43
Все регионы

У Століне ладзіцца выстава работ народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка

Media-Polesye

Выстава работ народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка “Памяць зямлі” распачне сваю працу 8 красавіка ў выставачнай зале Століна. Прымеркавана яна да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

– Іван Супрунчык – этнограф і майстар, які любіць і добра ведае беларускую культуру, – адзначыла загадчыца выставачнай залы Валерыя Лахадынава. – Збіранне абрадаў, паданняў, легенд свайго краю і адлюстраванне іх у скульптурных кампазіцыях, у жывапісе і ў графіцы стала адным з галоўных накірункаў яго творчасці. На чарговай выставе ў нашай зале будуць паказаны работы майстра, прысвечаныя адной з буйнейшых у гісторыі чалавецтва радыяцыйных катастроф – аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Урачыстае адкрыццё выставы пачнецца ў 15.00. Уваход свабодны.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя