12 февраля 2026, четверг19:38

Культура

У Століне ладзіцца выстава работ народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка

6 апреля 2016, 16:59

Выстава работ народнага майстра Беларусі Івана Супрунчыка  “Памяць зямлі” распачне сваю працу 8 красавіка ў выставачнай зале Століна. Прымеркавана яна да 30-годдзя аварыі на Чарнобыльскай АЭС.  

Іван Супрунчык – этнограф і майстар, які любіць і добра ведае беларускую культуру, – адзначыла загадчыца выставачнай залы Валерыя Лахадынава. – Збіранне абрадаў, паданняў, легенд свайго краю і адлюстраванне іх у скульптурных кампазіцыях, у жывапісе і ў графіцы стала адным з галоўных накірункаў яго творчасці. На чарговай выставе ў нашай зале будуць паказаны работы майстра, прысвечаныя адной з буйнейшых у гісторыі чалавецтва радыяцыйных катастроф – аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Урачыстае адкрыццё выставы пачнецца ў 15.00. Уваход свабодны.

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.


Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

Полешуки