Як паведаміла Медиа-Полесью дырэктар Столінскага ГДК Кацярына Сакалова, мерапрыемства пачнецца са святочнага тэатралізаванага шэсця ў 20.50. Ад галоўнага ўваходу ў парк у накірунку сцэнічнай пляцоўкі па цэнтральнай алеі пройдуць удзельнікі свята.
У 21.00 пачнецца тэатралізаванае прадстаўленне ў выкананні народных калектываў горада і раёна. На 22.00 запланаваны пачатак гульнявой праграмы, у 22.30 плануецца шэсце да берага ракі і распальванне купальскага вогнішча з карагодамі вакол яго.
З 23.00 да 01.00 для ўсіх, хто збярэцца ў гарадскім парку, арганізуюць дыскатэку.
У час свята будуць працаваць гандлёвыя рады, людзей чакаюць разнастайныя гульні і конкурсы.
Моманты купальскай ночы ў Століне ў 2015 годзе і ў 2016 годзе.
ДАВЕДКА МП:
Згодна паданню, Купала быў зачараваны вельмі прыгожай дзяўчынай. Яны пакахалі адзін аднаго. Закаханыя не ведалі, што звязаныя кроўнымі сувязямі, а калі дазналіся, то не змаглі растацца і загінулі ў вадзе.
Лічылася, што ў купальскую ноч пануюць не толькі гулянне і вяселле, але і чарадзейства.. Купальская ноч суправаджалася купаннем. Людзі былі ўпэўнены, што вада ў такую ноч атрымлівае магічныя ўласцівасці.