20 сентября 2024, пятница11:32

Культура

Насычаная праграма і шмат людзей: у Століне зладзілі свята Купалле

7 июля 2015, 10:11

У народных гуляннях у купальскую ноч у Століне прынялі ўдзел сотні гараджан і гасцей горада.  Хтосьці прайшоўся ў тэатралізаваным шэсці, нехта бавіў час на танцавальнай пляцоўцы, камусьці даспадобы прыйшлося вялікае вогнішча ля ракі і шашлык на гандлёвай пляцоўцы. 

 

Тэатралізаваным шэсцем прайшлі ўдзельнікі свята да летняй сцэны

Купалінка

На гулянні людзі прыйшлі сем’ямі

Самыя цікавыя моманты свята фатаграфавалі і здымалі на відэа

Народны фальклорна-этнаграфічны калектыў “Верасень” Рэчыцкага ГДК

Летняе народнае свята вядома яшчэ з даўніх часоў. Адзначаюць яго ў ноч з 6 на 7 ліпеня. Свята мае цікавую гісторыю і ахутана шматлікімі таямнічымі звычаямі.

Згодна паданню, Купала быў зачараваны вельмі прыгожай дзяўчынай. Яны пакахалі адзін аднаго. Закаханыя не ведалі, што звязаныя кроўнымі сувязямі, а калі дазналіся, то не змаглі растацца і загінулі ў вадзе.

Лічылася, што ў купальскую ноч пануюць не толькі гулянне і вяселле, але і чарадзейства: нячыстая сіла пакідала свае таямнічыя месцы і таксама гуляла ўсю ноч, робячы шкоду. Купальская ноч суправаджалася купаннем. Людзі былі ўпэўнены, што вада ў такую ноч атрымлівае магічныя ўласцівасці. 

У апошнія гады Купалле карыстаецца папулярнасцю як сярод людзей сталага ўзросту, так і сярод моладзі, якая падтрымлівае традыцыі, што перадавалі з пакалення ў пакаленне.

Выступае народны фальклорны калектыў “Журавушка” Адвержыцкага СДФ

Пакуль можна адпачыць

І хоць зараз святкаванне праходзіць арганізавана і з удзелам работнікаў культуры, гэта ні ў якім разе не перашкаджае захаванню традыцыйнага ходу купальскай ночы.

Купальскае вогнішча гарэла на беразе ракі

Святочную праграму арганізавалі работнікі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Столінскага райвыканкама. 


Фото: Shutterstock
Фото РОВД
Фото из архива МП
Фото из архива МП
Фото иллюстрационное
Фото: Пинский телеграм
Фото: Pexels.com
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Место преступления СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, с сайта proprikol.ru