У нядзелю, 27 ліпеня, вёска Гарадная, што на Століншчыне, сустракала гасцей. Традыцыйнае свята “Гараднянскі кірмаш” вабіла турыстаў з навакольных гарадоў і вёсак. Асноўныя падзеі свята грунтаваліся вакол ІV Міжнароднага плэнеру ганчароў, які ўжо больш як тыдзень праходзіць у Гарадной.
Як паведамляла Медыя-Палессе, на плэнер прыехалі ганчары з Беларусі, Літвы, Украіны, Расіі, Польшчы. Менавіта яны задавалі тон мерапрыемству,у праграме якога былі ганчарныя майстар-класы, урачыстае выйманне новага посуду са старажытнай печы, услаўленне майстроў і выстава керамікі. У сваю чаргу кіраўніцтва сельвыканкама ўзнагародзіла сваіх выбітных аднавяскоўцаў і зладзіла шыкоўную канцэртную праграму.
“Гараднянскі кірмаш” у сталіцы палескага ганчарства выклікае падвойныя пачуцці. З аднаго боку, арганізатары свята робяць шмат для захавання старадаўняга промыслу, у Гарадной нават пабудаваны вялікі Цэнтр ганчарства, дзе ёсць выставачныя залы і сучаснае абсталяванне, там навучаюцца маладые гардчукі.
З іншага боку, аўтэнтычнага посуду ўжо амаль не вырабляюць. Аб гэтым гаворыць стары ганчар Рыгор Кавалька: “Моладзь актыўна з’язджае ў горад, а старыя майстры кажуць, што з ганчарства не пражывеш, таму няма каму працягваць традыцыю. На сённяшні дзень у Гарадной працуе толькі два старых ганчары”.
Праўда, са старажылам не згодны госці свята, якія дзясяткамі набывалі гарадзянскія глечыкі, збанкі, міскі і кружкі. Напрыклад, Аляксей з Пінску лічыць, што гэтай справе не хапае сучаснага маркетынгу: “Сёння керамічныя вырабы ў модзе, і як экалагічны посуд, і як прадмет інтэр’еру. Майстрам проста трэба разнастаіць свой асартымент і актыўней выязджаць на кірмашы ў вялікія гарады, як і рабілі іхнія продкі. А, калі сядзець у хаце на пячы – то рамяство канешне знікне”.
Цікава, што ў мясцовай краме Белкаапсаюзу ўвогуле не было гараднянскага посуду і сувеніраў, іх месца на паліцах займаў посуд з Радашковічаў і кітайскія сувенірныя магніцікі з выявамі беларускіх адметнасцяў.
Испания оштрафовала пять бюджетных авиакомпаний — Ryanair, EasyJet, Vueling, Norwegian Air и Volotea — за…
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.