23 ноября 2024, суббота10:01

Запись

У Пінску прайшла прэзентацыя перакладу кнігі знакамітага польскага журналіста

11 мая 2016, 11:42

У Пінскай цэнтральнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя перакладу кнігі польскага журналіста Рышарда Капусцінскага “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка”.

 

На прэзентацыі прысутнічала шмат людзей

Пераклад зрабіў пінчук Яўген Салейчук, які за сваю працу нядаўна атрымаў прэстыжную прэмію ZAIKS. Яўген пагадзіўся адказаць на пытанні Медия-Полесья.

– Яўген, раскажы як ты пачаў перакладаць Капусцінскага?

– Нажаль, я не быў знаёмы з Рышардам Капусцінскім. Аднак я ведаў, што ў 1997 годзе ён прыязджаў у Пінск, і мае знаёмыя распавядалі пра гэта  и пра тое, што ён вялики журналист. А я ўсё думаў: ну, як журналіст можа быць вялікім, тым больш з такім немілагучным прозвішчам. Потым даведаўся, што ён напісаў кнігу “Імперыя”, у якой першы раздзел быў прысвечаны Пінску. Мне прывезлі гэтую кнігу з Польшчы. І я пачаў чытаць яе. Шчыра сказаць, спачатку вельмі хваляваўся, бо ёсць меркаванне, што Капусцінскі піша даволі складана і не ўсе яго разумеюць. Аднак я літаральна “праглынуў” гэтую кнігу і іншыя. І ў мяне з’явілася ідэя перакласці раздзел пра Пінск, у якім Капусцінскі распавядае аб сваім дзяцінстве. Маім сябрам спадабаўся пераклад і яны сказалі, што варта працягваць.

Яўген Салейчук распавядае аб Капусцінскім

– І колькі кніг ты пераклаў?

– Усяго выйшлі у свет тры маіх пераклада Капусцінскага, яшчэ ёсць некалькі ў шуфлядзе. Як пачынаў перакладаць то ўвогуле не ведаў працэс, як выдаць кнігу, таму рабіў гэта для сябе, як хобі. Аднак так атрымалася, што выдавец сам мяне знайшоў і прапанаваў свае паслугі.

– Кажуць, што ты знайшоў памылку ў адной з кніг?

– Так. Справа ў тым, што ён памыліўся з назвай адной пінскай вуліцы (напісаў Бернардская замест Бернардынская). Каб гэта спраўдзіць, я адмыслова хадзіў у наш музей і пасля напісаў яму ліст. Капусцінскі пагадзіўся са мною. Так што беларускі пераклад “Імперыі” адзіны ў свеце, ў якім няма гэтай памылкі.

Яшчэ адна кніга Капусцінскага перакладзена на беларускую мову

ДАВЕДКА “МП”

Рышард Капусцініскі (1932-2007 гг) нарадзіўся і да сямі гадоў пражыў Пінску. Сусветна вядомы польскі рэпарцёр, журналіст, пісьменнік, фатограф. У стылі літаратуры фактаў дакументаваў заняпад манархіі ў Эфіопіі, Іране. Праехаў амаль што па ўсёй Азіі, Лацінскай Амеріцы і Афрыцы, дасылаючы адтуль свае рэпартажы. Праз усё жыццё Капусцінскі пранёс любоў да роднага горада, ён казаў, што ва ўсіх сваіх падарожжах шукаў свой дом, свой Пінск.

– Ну дык, у чым асаблівасць літаратурнага стылю Капусцінскага?

– Капусцінскі па адукацыі гісторык, таму ён па-свойму разумеў працэсы, якія адбываюцца ў свеце. Ён шмат падарожнічаў, быў у Азіі, СССР, Лацінскай Амерыцы, аднак яго зачаравала Афрыка. Капусцінскі пісаў у фармаце так званай літаратуры фактаў, ён не прыдумваў нічога і не пісаў, як звычайны журналіст, газетныя артыкулы. Ён прыязджаў на месца, пагружаўся ў асяроддзе, доўгі час жыў там, стасаваўся з мясцовымі людзьмі і апісваў свае адчуванні.

– Тое ж самае і ў кніге “Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка”?

– Так, гэта ягоны погляд на незразумелы еўрапейцамі афрыканскі космас, дзе веліч дзікай прыроды спалучаецца з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. У кнізе апісваюцца крывавыя рэвалюцыі, голад, эпідэміі, карупцыя, галеча, расавыя забабоны. Аднак, нягледзячы на ўсё гэта, ў афрыканцаў ёсць непераадольная прага да жыцця.

Некалькі асобнікаў свайго перакладу Яўген Салейчук падараваў пінскай бібліятэцы


Фото использовано в качестве иллюстрации media-polesye.com
Скриншот видео в инстаграме
Степан Постоялко. На заднем фоне Ирина Абельская и Коля Лукашенко. Коллаж «НН»
Иллюстрация media-polesye.com
Фото: kayseriilkhaber.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: Shutterstock
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.media