10 ноября 2024, воскресенье10:54

Культура

Пінчук атрымаў узнагароду ад польскага таварыства аўтараў ZAiKS

25 апреля 2016, 16:51

Яўген Салейчук адзначаны за пераклады твораў Рышарда Капусцінскага на беларускую мову.

Яўген – прыватны прадпрымальнік, перакладамі займаецца ў вольны час. У свой час ён зацікавіўся творчасцью сусветна вядомага польскага рэпарцёра Рышарда Капусцінскага, які у 1932 годзе нарадзіўся ў Пінску і праз ўсё жыццё пранёс любоў да малой радзімы.

У 2007 годзе пераклад “Імперыі” Яўгена Салейчука выйшаў на старонках літаратурнага часопісу “Дзеяслоў”. У 2009 годзе кнігу надрукавала выдавецтва “Логвінаў”.

Потым «Дзеяслоў» апублікаваў пераклад «Шахіншаха» (аб рэвалюцыі ў Іране), а часопіс «Тэксты» – фрагменты кнігі «Яшчэ дзень жыцця» (пра грамадзянскую вайну ў Анголе).

Творчасць Яўгена заўважыла таварыства польскіх аўтараў ZAiKS (якое, дарэчы, існуе з 1918 года), і 23 красавіка, у Сусветны дзень кнігі і аўтарскіх праў, ён атрымаў узнагароду ў намінацыі «За выбітныя дасягненні ў перакладзе польскай літаратуры на замежную мову».


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by