Прэзентаваць кнігу будзе пінчук Яўген Салейчук, які атрымаў узнагароду ад польскага таварыства аўтараў ZAiKS за свае пераклады Капусцінскага.
Кніга «Чорнае дрэва. Афрыканская ліхаманка» пра незразумелы еўрапейцам афрыканскі космас, дзе велічная прыгажосць прыроды суседнічае з дзікунскім убоствам чалавечага жыцця. У сваёй кнізе Рышард Капусцінскі апісаў свае падарожжы па Гане, Угандзе, Кеніі, Эфіопіі, Руандзе, Судану, Самалі, Ліберыі, якія пакутавалі ад дыктатараў, рэвалюцый і грамадзянскіх войн, ад карупцыі, галечы, эпідэмій і расізму.
“Афрыка – гэта тысячы сітуацый. Самых розных, непадобных, супярэчлівых. Некта скажа: “Там ідзе вайна”. І будзе мець рацыю. Іншы скажа: “Там пануе мір”. І таксама будзе мець рацыю. Таму, што ўсё залежыць ад таго, дзе і калі” – пісаў Капусцінскі.