Журы падвяло вынікі першага этапу рэспубліканскага конкурсу сярод вучняў 7 і 8 класаў «Чытаем па-беларуску з velcom».
Праходзіць конкурс пры падтрымцы Міністэрства адукацыі. Мэта праекта – адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.
Арганізатары конкурсу адзначылі, што яны ўдзячны ўсім удзельнікам конкурсу, іх педагогам і бацькам за ўвагу да праекта і сапраўдную цікавасць да беларускай літаратуры.
На працягу 2,5 месяцаў дзеці запісвалі відэа, дзе чытаюць творы са школьнай праграмы па беларускай літаратуры, размяшчалі ролікі на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак. Журы вызначыла па 30 лепшых прадстаўнікоў ад кожнай вобласці і горада Мінска, якія выступяць у другім этапе конкурсу.
На конкурс прыйшло 2048 відэа з усёй Беларусі агульнай працягласцю больш за 45 гадзін. Удзельнікі з Брэстчыны заявілі на конкурс 279 відэа. 30 з іх сталі пераможцамі першага этапу, сярод якіх тры дзяўчынкі са Століншчыны.
Гэта Вольга Грыб з Альшанскай СШ №1, Аляксандра Кавалёва і Марыя Пашкевіч са Столінскай гімназіі. Спіс пераможцаў абласных этапаў размешчаны па тут.
Абразок Змітрака Бядулі “Шчасце не ў золаце” чытае сямікласніца Вольга Грыб
Васьмікласніца Марыя Пашкевіч чытае ўрывак з рамана Уладзіміра Караткевіча “Нельга забыць”
“Рэквіем па кожным чацвёртым” Анатоля Вярцінскага чытае сямікласніца Аляксандра Кавалёва
У склад журы конкурсу ўвайшлі пісьменнік, рэдактар часопіса «Вясёлка Уладзімір Ліпскі, пісьменніца Раіса Баравікова, галоўны спецыяліст упраўлення агульнай сярэдняй адукацыі Міністэрства адукацыі Ірына Булаўкіна, акцёр і тэлевядучы Юрый Жыгамонт, паэткі Кацярына Массэ і Маргарыта Латышкевіч.
З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі выступяць перад журы ўжывую. Па іх выніках пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні, пераможцы конкурсу атрымаюць смартфоны маркі Apple.
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…