Анамальная засуха ў гэтым годзе прывяла да абмялення рэк, на дне якіх захоўваецца нямала гістарычных артэфактаў. Напрыклад, у рацэ Прыпяць на Піншчыне і ў рацэ Гарынь на Століншчыне купальшчыкі знайшлі старыя чаўны: іх больш за сто гадоў таму назад зрабілі жыхары прырэчных вёсак.
Навуковы супрацоўнік музея Беларускага Палесся Валянцін Чорненькі распавёў карэспандэнту Медыя-Палесся: «Лодку вымыла на рацэ Прыпяць ля вёскі Сачковічы Пінскага раёна. Яе на сярэдзіне ракі знайшлі мясцовыя жыхары, выцягнулі на бераг і паведамілі нам пра знаходку. Праўда, калі мы прыехалі яе забіраць, лодкі на беразе не аказалася: нехта спіхнуў яе назад у ваду. Таму нам давялося даставаць яе зноў. На жаль, кавалкі керамікі, якія таксама людзі знайшлі непадалёку, нам не дасталіся: іх нехта забраў ці выкінуў».
Човен выдзеўблі са ствала дрэва. Ён вельмі добра захаваўся, пашкоджаны толькі нос і карма. Яго даўжыня – 4 м 70 см, таўшчыня бартоў – 2 см, днішча – 2,5 см. Драўніна мяккая, хутчэй за ўсё, гэта вяз ці ліпа. Човен падобны на індыйскую пірогу, разлічаны на двух чалавек і прымяняўся, хутчэй за ўсё, для лоўлі рыбы, бо перавозіць грузы на ім было б не зручна.
«Магу з упэўненасцю сказаць, што лодка вельмі старая: такіх ужо больш стагоддзя на Палессі ніхто не робіць. Справа ў тым, што, як толькі на тэрыторыі Беларусі з’явіліся піларамы, змянілася тэхналогія вырабу лодак: іх сталі рабіць з дошак. Таму мяркую, што гэты экзэмпляр зроблены ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя», – адзначыў Валянцін Чорненькі.
Зараз лодка знаходзіцца ў падвале музея. Галоўная задача супрацоўнікаў – захаваць знаходку, бо дрэва высыхае і робіцца крохкім. Таму для кансервацыі яе будуць прапітваць спецыяльнымі рэчывамі. І хутка яна зойме дастойнае месца ў экспазіцыі музея Беларускага Палесся, бо такога экспаната дагэтуль тут не было.
Човен – лодка, выдзеўбаная са ствала аднаго дрэва (дуба, сасны, асіны, ліпы). У Беларусі ён вядомы з часоў неаліту і толькі ў ХІХ стагоддзі стаў выцясняцца лодкамі з дошак. Быў распаўсюджаны па ўсё тэрыторыі і меў рэгіянальныя адрозненні па форме і памерах – ад 2,5 да 10 і болей метраў даўжыні, 1-1,5 метра ў шырыні.
Такога экспаната да нядаўняга часу не было і ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі. Але, амаль адначасова з пінскім, у фонд музея трапіў цікавы экспанат: двухмесны човен. Некалькі год таму падобная знаходка ўжо была на Століншчыне: у Гарыні знайшлі аднамесную лодку.
Як паведаміла карэспандэнту Медыя-Палесся дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч, човен знайшлі дзеці, якія купаліся ў рацэ Гарынь, непадалёку ад Беражнога. Хлопцы расказалі аб знаходцы аднавяскоўцу-краязнаўцу Фёдару Бышко, які адразу перадаў навіну ў музей.
«Дзесяцікласснікі Аляксандр Германовіч, Васіль Уродніч, Максім Зіноўчык спрабавалі самі яго выцягнуць, аднак усё закончылася няўдачай, бо човен амаль цалкам быў замыты пяском, – расказвае Святлана Вярэніч. – Па дапамогу мы звярнуліся да начальніка райаддзела па надзвычайных сітуацыях Аляксандра Мінчыка. Дзякуючы яму і спецыялістам аддзела, човен паспяхова паднялі на паверхню. Дзякуй усім, хто дапамог дастаць з ракі і перавезці ў музей гэту знаходку».
Човен быў уваткнуты носам ў зямлю прыкладна пад вуглом 70-80 градусаў. Зроблены ён таксама са ствала аднаго дрэва. Супрацоўнік музея Аляксей Вярэніч мяркуе, што гэта, хутчэй за ўсё, дуб. Па словах спецыялістаў, на першы погляд, гэтаму чоўну не менш за 150-200 год. Прыкладная даўжыня чоўна – 4 м, шырыня чоўна – 70 см, таўшчыня сцяны – 2,8 см; таўшчыня днішча: нос – 5 см, карма – 8 см.
«Тут два варыянты адносна таго, адкуль з’явіўся гэты човен: першы – ён належаў мясцоваму жыхару, другі – яго ў гэтыя месцы магло прынесці падчас павадка». Човен выкарыстоўваўся для рыбалкі, для перамяшчэння па мясцовасці ў час павадку.
У цэлым, у чоўна пашкоджаны нос і карма, дзе-нідзе ў сценках выпалі сучкі, з’явіліся трэшчыны.
Разам з чоўнам з вады дасталі якар. Час адклаў на яго выгляд свой адбітак, але гэта не перашкаджае добра разгледзець яго і ўявіць, якім ён быў некалі.
«Агульныя намаганні ўсіх неабыякавых да гісторыі свайго краю людзей дапамаглі захаваць гэты ўнікальны экспанат, які з цягам часу ўпрыгожыць экспазіцыю раённага краязнаўчага музея», – дадала Святлана Вярэніч.
Што датычыцца Лунінеччыны, то, як адзначыла дырэктар Лунінецкага раённага краязнаўчага музея Наталля Благадзёрава, у апошнія гады ў рэках, што працякаюць па тэрыторыі раёна, такіх знаходак не было.
Подписывайтесь на нашу страничку в Facebook
Подписывайтесь на нашу страничку в Vkontakte
Премьера состоится в следующем году.
Начиная с 6:00 утра 22 ноября зафиксировано как минимум 14 заходов российских дронов-камикадзе типа «шахед»…
Министр иностранных дел России приехал в Брест на совместную коллегию и решил пообщаться со студентами.
С каждым годом на дорогах Полесья увеличивается количество автомобилей, и вместе с этим растет число…
Увы, главная проблема не в том, что они быстро заканчиваются.
Александр Лукашенко, выступая в лингвистическом университете, прокомментировал отключение интернета во время протестов в августе 2020…