Марыя Саўчук з Дзераўной музею перадала макотру (гліняны посуд). Гэту макотру ў 20-30-я гады ХІХ стагоддзя зрабіў яе дзядуля Піліп Пешка.
Сама Марыя Мікалаеўна прыгожа вышывае. Гэта падцвярджаюць вышыўкі ў яе дома.
Дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч кажа, што ў музеі спатрэбяцца старыя галаўныя ўборы, наміткі, адзенне (фартухі, сарочкі, верхняя вопратка і г.д.), вышываныя ручнікі. Знойдуць сваё месца на сядзібе палешука ў Гарадной лавы з перыламі, распісныя куфры, самавары і многія іншыя прадметы, з якімі не шкада развітацца.
Жадаючыя могуць перадаць прадметы ў музей самі, а могуць патэлефанаваць супрацоўнікам музея, якія прыедуць да вас дамоў і забяруць рэчы.
Тэлефон Столінскага раённага краязнаўчага музея: 8(01655) 62-3-96.
Тэлефон супрацоўніка музея-сядзібы ганчара ў Гарадной: 8(029) 8037807.
Столінскі раённы краязнаўчы музей знаходзіцца ў парку “Манькавічы” г.Століна.