11 декабря 2024, среда22:36

Культура

Стала вядома праграма Міжнароднага фестывалю фальклору «Мотальскія прысмакі»

17 июля 2021, 12:32

Фото из архива МП

Фото из архива МП

Гастрафэст пройдзе ў Моталі 7 і 8 жніўня.

У суботу, 7 жніўня, ў Моталі адкрыецца XI Міжнародны фестываль фальклору «Мотальскія прысмакі».

Але, каб патрапіць на свята, гасцям неабходна будзе прайсці мясцовую мытню «Колы маеш мотолякі, то заходьтэ на прысмакі!» і атрымаць запрашэнне ад гаспадароў свята.

А далей…

З 11.00 гадзін будуць працаваць гандлёвыя і выставачныя рады горада майстроў «Фестывальны праменад»;

Гастрамаркет «Госты ў хату – на столі багато!»;

«Мотальскі квартал!» – прэзентацыя прадукцыі мясцовых прадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак;

Прадстаўленне кластара «Наваколле» БГА «Адпачынак у вёсцы»;

Экалагічная батлейка;

Майстар-клас па прыгатаванню страў з удзелам  прафесійных кулінараў «Акадэмія прафесіяналаў».

А 13.00 гадзіны на галоўнай сцэнічнай пляцоўцы адбудзецца ўрачыстае адкрыццё фэста «Маталяне вам гатуюць – маталяне вас частуюць!».

З 14.40 да 15.10 пройдзе прэзентацыя пляцоўкі драўляных скульптур «Сюжэты мотальскага фэсту».

Фото: okcbrest.by
Фото: okcbrest.by

У гэты ж час пачнецца жартоўна-забаўляльная праграма з удзелам творчых калектываў раёна куфар весялосці «Всэ грымыть і гудэ, бо свято ў нас ідэ!».

Каля Мотальскага музея народнай творчасці з 17.30 будуць выступаць гасцявыя калектывы «Цуды талентаў!»;

З 20.00 да 22.00 гадзін – адкрыццё пляца каралевы Боны Сфорца і «Кулінарны карнавал»;

З 22.00 гадзін запланавана святочная дыскатэка з удзелам зорак эстрады «Мотальская зборня»;

А 22.45 – выступленне тэатра агню і свету, святочны фейерверк.

У надзелю, 8 жніўня, на беразе ракі Ясельда адбудзецца спартыўны батл удзельнікаў і гасцей свята. Пачатак а 10 гадзіны раніцы.

З 11.30 да 13.00 гадзін пройдзе круглы стол «Лакальнасць, традыцыйнасць і натуральнасць як сучасны трэнд індустрыі гасціннасці» з удзелам прадстаўнікоў дэлегацый і мясцовай улады;

13.00 – стол адзінства і сяброўства «Смачна есці!».

З 13.30 пачнецца ўрачыстае закрыццё фэста:

  • узнагароджванне ўдзельнікаў каштоўнымі падарункамі, сувенірамі, дыпломамі;
  • гала-канцэрт фестывалю «Мотальскі разгуляй!».

Нагадаем, гастрафэст «Мотальскія прысмакі» ўпершыню правялі ў 2008 годзе. Першапачаткова ён праводзіўся штогод. З 2015 – раз у два гады. У 2019 годзе адбыўся Юбілейны Х фестываль.

За гэты час «прысмакі» сталі брэндам Іванаўскага раёна і Брэсцкая вобласці. На сённяшні дзень пра гастрафэст ведаюць не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. У 2015 годзе мерапрыемства набыло міжнародны статус.


Иллюстрация media-polesye.com
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья