10 ноября 2024, воскресенье08:16

Запись

Праваслаўныя вернікі адзначаюць Раство Хрыстова

7 января 2016, 10:03

Святочныя багаслужэнні прайшлі ў ноч з 6 на 7 студзеня ў Свята-Крыжаўздвіжанскай царкве, а таксама ў царкве ў гонар іконы Божай Маці “Узысканне пагіблых”.

Свята завяршае саракадзённы Калядны пост (святую Чатырыдзясятніцу). Цэнтральным элементам надыходу Раства з’явілася начная літургія, якая распачалася 6 студзеня ў 21.00. На літургію ў храмах сабралася вялікая колькасць вернікаў. Людзі чакалі гэтага дня з асаблівым пачуццём радасці. Менавіта Раство аб’ядноўвае ўсіх вернікаў агульнай ідэяй дабра і міласэрнасці.

Раніцай у Свята-Крыжаўздвіжанскім храме пройдзе малебен, пасля якога адбудзецца дзіцячае прадстаўленне.

У царкве ў гонар іконы Божай Маці “Узысканне пагіблых” прадстаўленне ў выкананні дзяцей адбудзецца крыху пазней, у 13.00. Завершаць святочны дзень вячэрнія багаслужэнні, якія распачнуцца ў 16 гадзін.

З надыходам Раства пост для праваслаўных вернікаў скончыўся і надышлі святкі – святыя дні, альбо 12 дзён да Вадохрышча, цягам якіх адзначаецца свята.

 


Снимок носит иллюстративный характер / Фото: msavto.by