Skip to content
5 ноября 2026, четверг 18:34
Все регионы

Пінская “Хваля” перамагла “Кобрын” перад вялікімі баталіямі

Media-Polesye

Апошнюю кантрольную гульню перад пачаткам чэмпіянату Беларусі ў першай лізе правяла 12 красавіка пінская “Хваля”. З буйным лікам – 8:0 пінчукі перамаглі ФК “Кобрын”.

Гэта была гульня, у якой адна каманда гуляла, а другая толькі адбівалася, як магла . Калі б гульцы “Хвалі” выкарыставалі хаця б палову сваіх момантаў, то лік быў бы мінімум у два разы буйнейшы. Пры гэтым трэба адзначыць, што вельмі няўпэўнена абаранялі свае вароты госці: у першым тайме пінскія футбалісты тройчы накіроўвалі мяч у сетку варот саперніка, а ў другім – пяць разоў.

Пахвалявацца заўзятарам пінскай каманды прыйшлося двойчы ў першым тайме, калі з-за траўм поле спачатку пакінуў асноўны нападаючы каманды Андрэй Лясюк, а потым і капітан каманды Аляксей Мірошкін. Пасля грубай гульні саперніка Аляксей пакідаў поле з дапамогай лекараў. Як вядома, абодва пінчыкі ўсё ж здолеюць прыняць удзел у першай афіцыйнай гульні чэмпіяната супраць ФК “Мінск-2”. Гэтая гульня адбудзецца 19 красавіка на стадыёне “Хваля”. Пачатак – 17.00

Склад пінскай “Хвалі” на гульні з ФК “Кобрын”: Адамец (Дручык, 71) – Вішнеўскі (Рагавік, 71), Мірошкін (к) (Грыневіч, 22), Курган (Бацюшка, 88), Казарын (Неўдах, 78) – Вашкель – Кліміхін (Валадзько, 46), Карасёв (Градобоеў, 56), Знак (Калацэй, 46), Фастаў (Баранаў, 46) – Лясюк (Пракапенка, 18).

Галы забівалі: 1:0 – Казарын (35, пас – Вашкель), 2:0 – Фастаў (37, пас – Карасёв), 3:0 – Фастаў (40, пас – Вашкель), 4:0 – Валадзько (66, пас – Градабоеў), 5:0 – Пракапенка (84, пас – Вашкель), 6:0 – Калацей (85, пас – Валадзько), 7:0 – Грыневіч (89, пас – Пракапенка), 8:0 – Градобоеў (90).

Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.

Поделитесь новостью:
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare

Все регионы

В стране и мире

Полешуки

В фокусе – Полесье

Для тебя

FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
FacebookVKOdnoklassnikiThreadsXBlueskyTelegramViberWhatsAppCopy LinkShare
Exit mobile version