Вітала гасцей намесніца старшыні Пінскай раённай арганізацыі “Белая Русь” і рэдактар раённай газеты “Палеская праўда” Віалета Падлужная. У гонар свята арганізацыя падарыла бібліятэцы карціну з краявідамі Палесся.
Са словамі падзякі выступіў Дзем’ян Лемяшэўскі, які шмат год працаваў у культуры. Ён узгадаў 90-я гады, калі на Піншчыне пачалі праводзіцца першыя паэтычныя святы, прысвечаныя знакамітай землячцы.
Свае творы прысутным прэзентавалі мясцовыя літаратары: Марыя Кобец, Тамара Кейта-Станкевіч, Марыя Ляшук ды іншыя. Успамінамі падзялілася сяброўка Яўгеніі Іосіфаўны, укладальніца радавода паэтэсы Тамара Аўсяннікава. Трэба адзначыць, што радавод ужо падрыхтаваны да друку.
Пасля завяршэння мерапрыемства ў бібліятэцы, госці накіраваліся ў вёску Руда, да хаты, дзе нарадзілася паэтэса. Ужо тут выступілі старшыня Мерчыцкага сельвыканкама Ганна Піскун і старшыня Пінскай раённай арганізацыі Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці Пётр Яромчык.
Завяршылася літаратурнае свята ў вёсцы Парэчча. Экскурсію па школе і музеі Я.Янішчыц правяла заснавальнік і дырэктар установы Антаніна Сідарук.
Ва ўрачыстасцях ўзялі ўдзел прадстаўнікі Пінскага райвыканкама, грамадска-палітычных арганізацый, творчай інтэлігенцыі рэгіёна, а таксама сваякі і сябры паэтэсы. Былі госці з Брэста, Мінска і Магілёва.