Летам Медыя-Палессе пісала як на інтэрнэт-платформе talaka.by ініцыятыўная група збірала грошы на выданне паштоўкі “Пінск. Прывітанне з Беларусі”.
Аўтары праекту запусцілі серыю паштовак па тэме гарады Беларусі. Пінск быў чарговым горадам у калекцыі.
На знешнем баку паштовай карткі намаляваныя каляровыя графічныя выявы пяці гістарычных будынкаў сталіцы Палесся: палац Бутрымовічаў, касцёл Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі, калегіум езуітаў, касцёл Карла Барамея і гарадская забудова. На адваротным баку – касцёл Святога Станіслава.
Сродкі былі сабраныя, і тыраж пінскіх паштовак надрукаваны.
Аднак праект атрымаў незвычайны працяг. Андрэй Берднік, адміністратар суполкі “Па-першае, я з Пінска” у сацыяльнай сетцы facebook пачаў дасылаць паштовыя карткі з вершамі і каляднымі віншаваннямі пінчукам, якія жывуць за межамі Беларусі. Умова атрымання карткі – адрасат павінен выкласці фота ў суполцы “Па-першае, я з Пінска”.
Паштоўкі “Пінск. Прывітанне з Беларусі” ужо трапіла ва ўкраінскія Чаркасы, у Вільню і Амстэрдам.
Дарэчы, замовіць арыгінальныя беларускія паштовыя карткі можна тут.