На інтэрнэт-платформе talaka.by ініцыятыўная група збірае грошы на выданне паштоўкі “Пінск. Прывітанне з Беларусі”.
Аўтары праекту запусцілі сэрыю паштовак па тэме гарады Беларусі. Пінск – чарговы горад у калекцыі.
На знешнем баку паштовай карткі будуць намаляваныя каляровыя графічныя выявы пяці гістарычных будынкаў сталіцы Палесся: палац Бутрымовічаў, касцёл Небаўзняцця Святой Дзевы Марыі, калегіум езуітаў, касцёл Карла Барамея і гарадская забудова.
На адваротным баку – касцёл Святога Станіслава.
Падтрымаць ініцыятыву можна па гэтай спасылцы.
Чтобы следить за важными новостями, подписывайтесь на наш канал в Telegram и группы в социальных сетях: Вк, Одноклассники, Facebook, Instagram, ТикТок.





































